Акт вандалізму адбыўся з даволі празаічнае прычыны - музэй ня мае сродкаў на ахову будынкаў і экспанатаў. На думку дырэктара музэю Георгія Ткацэвіча, цяжка спадзявацца на паляпшэньне сытуацыі, пакуль улады абыякава ставяцца да захаваньня нацыянальнае спадчыны.
Г.Ткацэвіч з замілаваньнем згадвае Першы зьезд беларусаў сьвету, калі нашыя суайчыньнікі з-за мяжы ўпершыню па доўгім перапынку наведалі родны край. Музэй народнага дойлідзтва стаў для іх мікра-Беларусьсю, гэткаю, якою яна засталася ў іхнай памяці з часоў выезду ў іншыя краіны. Беларусы з-за акіяну плакалі, гледзячы на родныя стрэхі.
Цяпер у музэі рэпрэзэнтаваныя сэктары "Цэнтральная Беларусь", "Падняпроўе", "Паазер'е". Яшчэ трэба стварыць сэктары "Заходняе Палесьсе" й "Панямоньне". Аднак на пашырэньне экспазыцыі не стае сродкаў. Калі не ацалее адзіны ў Беларусі музэй-сканэн, дык краіна страціць нешта большае, чымся колькі хатак.
"Квіток у музэй каштуе сьлёзы, а ня грошы: 150 руб., 300 руб. - для замежнікаў. Той, хто наведвае музэй, сьмяецца, што мы бяром такія мізэрныя грошы! А яшчэ ж - чытаем у газэтах - будзе затрыманьне заробку работнікам сфэраў адукацыі, культуры й аховы здароўя…", - з скрухаю кажа Г.Ткацэвіч. Заробак музэйцаў мізэрны, паводле словаў Г.Ткацэвіча - "хлеб бяз масла, толькі з вадою". Да таго ж, супрацоўнікі скансэна штодня езьдзяць на працу зь Менску ў вёску Строчыцы, ля якое месьціцца музэй, уласным коштам на прыгарадных аўтобусах. За 2000 г. з музэю звольніліся 47 чалавек - 1/3 яго супрацоўнікаў…
Віктар Мухін
Радыё Рацыя
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY