Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Гарадзкі суд не задаволіў скаргі Аляксандра Чыгіра на незаконнае ўтрыманьне ў сьледчым ізалятары пасьля таго, як падоўжылі яшчэ на 2 месяцы расьсьледаваньне ягонай справы.



Разгляд скаргі меўся быць 18 траўня. Сёньня адвакат Чыгіра-малодшага Аляксандар Пыльчанка меркаваў перадаць у суд дакумэнты, якія даказваюць, што ягонага падабароннага неабходна вызваліць з-пад варты.

Між тым, у судзе адвакату Чыгіра паведамілі, што разгляд скаргі ўжо адбыўся і яна адхіленая. Маці арыштаванага Юлія Чыгір лічыць, што разгляд прысьпешылі наўмысна, каб абмежаваць адваката ў ягоных магчымасьцях абараняць Чыгіра-малодшага. Паводле Юліі Чыгір, па законе сына ўжо павінны вызваліць.

Юлія Чыгір тлумачыць:

(Чыгір: ) "Яго абвінавачваюць ва ўгоне 5 аўтамабіляў. Калі сьледчыя падоўжылі затрыманьне да 4-х месяцаў, то прычынамі яны пазначылі зусім іншыя эпізоды. Гавораць пра тое, што ім трэба праверыць, ці мае ён дачыненьне да ўгону нейкіх двух іншых аўтамабіляў. Атрымліваецца, што яму трэба прад'яўляць іншыя абвінавачаньні альбо вызваляць".

Алег Грузьдзіловіч, Менск