1. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  2. Правительство может отменить «заморозку» цен на социально значимые товары — и вот почему
  3. В подвешенном состоянии. История многодетной семьи из Бреста, которая готовится на три года отправить папу на «химию»
  4. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  5. Путин ответил на предложение Зеленского встретиться
  6. Тепла хочется? В апреле не дождетесь: печальный прогноз погоды
  7. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  8. Приговор журналисткам «Белсата» за стрим с «Площади перемен» не изменили. Они проведут в колонии два года
  9. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  10. В Беларуси задержали банковских мошенников, звонивших жертвам по Viber. Ущерб — более миллиона
  11. Кто знал правду о чернобыльской катастрофе в 1986 году и как боролись с тем, чтобы «не было паники»
  12. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  13. Telegram-канал BYPOL тоже признали экстремистским. Напоминаем, что делать подписчикам
  14. Песков рассказал о встрече Путина и Лукашенко. В Кремле ничего не знают о «принципиальном решении»
  15. Доллар и евро на торгах заметно подешевели. Какие курсы валют установили обменники 23 апреля
  16. Следственный комитет объявил в розыск Герасименю и Опейкина
  17. Ну, как съездил? Что смотреть в Старых Дорогах, а что не стоит
  18. «Отражает лишь степень встроенности Лукашенко во внешнюю политику Кремля». Эксперты — о встрече в Москве
  19. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  20. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  21. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  22. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  23. «Симптомы эпилепсии — это не только судороги и обмороки». Разбираем с неврологом мифы о болезни
  24. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  25. В России с 1 по 10 мая будут выходные (и это из-за коронавируса)
  26. Кому, зачем и сколько? Суд по делу Виктора Бабарико: что говорит «взяткодатель»
  27. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  28. «Врачи не верили, что я вытяну». История Стаса, который попал под поезд и выжил
  29. Внучка выложила фото дедушки в TikTok и собрала миллион просмотров. Смотрите, как круто он выглядит
  30. Родстер за 55 тысяч долларов и броневик — за 5. Посмотрели, какие эксклюзивные авто можно купить прямо сейчас

опубликовано: 
обновлено: 

1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзеяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла жонка Барыса Кіта Тамара Казевіч.

Фота: Радыё Свабода
Фота: Радыё Свабода

«Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моцныя болі, ён ужо больш не хацеў жыць», — распавяла Тамара Казевіч.

Пра смерць Кіта ў сваім Facebook паведаміў таксама журналіст Сяргей Навумчык.

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. Дата пахавання пакуль невядомая.

Барыс Кіт — адзін з піянераў сусветнай касманаўтыкі, «першы беларус у свеце». Дзякуючы яго даследаванням стаў мажлівы палёт чалавека на Месяц. Грамадзянін свету, ён пражыў на Беларусі ўсяго 26 год. Пры гэтым застаўся руплівым беларускім патрыётам і цягам усяго жыцця дапамагаў землякам і радзіме.

Барыс Кіт (сапраўднае прозвішча — Кіта). Нарадзіўся 6 красавіка 1910 года у беларускай сям'і ў Пецярбургу. У 1918 годзе вярнуўся на Беларусь. Выпускнік Навагрудскай беларускай гімназіі (1928) і фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1933). Выкладчык (з 1931) і дырэктар (у 1939) Віленскай беларускай гімназіі. З восені 1939 узначаліў адроджаную гімназію ў Навагрудку. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Школьны інспектар аблана Баранавічскай акругі (1939−41). Падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў беларускія школы, ратуючы моладзь ад высылкі ў Германію. Дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Паставах і Адміністрацыйна-гандлёвай вышэйшай школы ў Маладзечне. Правёў месяц у турме гестапа (1944).

З лета 1944 — на эміграцыі. Вучыўся на факультэце медыцыны ў Мюнхенскім універсітэце (1945−48). З 1948 года — у ЗША.

Адзін з заснавальнікаў найбуйнейшай ў ЗША беларускай калоніі ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі). Дзякуючы яго высілкам больш за 300 сямей беларускіх палітуцекачоў пераехалі за акіян.

Кар’еру ў ЗША пачынаў хімікам у фармацэўтычных кампаніях Нью-Джэрсі і Каліфорніі. Навуковы супрацоўнік першай у ЗША аэракасмічнай кампаніі North American Aviation Inc. (Лас-Анджэлес, 1956−58). Кіраўнік навуковай групы аддзела касманаўтыкі Міністэрства ваенна-паветраных сіл ЗША (1958−63). Старшы навуковы супрацоўнік міжнароднай карпарацыі ITT (1963−64) і Нацыянальнага бюро стандартаў ЗША (1964−68). Старшы эксперт-даследчык Дзяржінстытута сістэмнага аналізу Міністэрстваў абароны і транспарту ЗША (1968−72).

Даследаваў плыўкі вадарод як асноўнае ракетнае паліва. Падрыхтаваў матэматычны разлік палётаў касмічных караблёў на Месяц. Аўтар першага ў гісторыі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (1960) і першага на Захадзе даследавання па гісторыі савецкай астранаўтыкі USSR Space Research and Development (1964).

З 1972 года — у Франкфурце-на-Майне. Прафесар матэматыкі Еўрапейскага аддзела Мэрылендскага ўніверсітэта (ЗША, 1972−93). Доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі (1983). З лекцыямі скалясіў увесь свет. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага астранаўтычнага таварыства Германа Оберта (ФРГ) і Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (Мінск-Масква). Акадэмік Міжнароднай акадэміі касманаўтыкі (Парыж).

За ўнёсак у развіццё астранаўтыкі Кіт быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: лаўрэат залатога медаля Германа Оберта і Вернэра фон Браўна (ФРГ), сябар Залы славы Вашынгтонскага біяграфічнага інстытута (ЗША), уладальнік падзякі Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. Імя Кіта сярод славутых навукоўцаў Амерыкі замуравана ў капсуле часу ў сцяну Капітолія.

Мецэнат беларускай культуры на эміграцыі. Пасля ад’езду тройчы пабываў на Беларусі (1992, 93, 95), дзе намагаўся закласці нацыянальны ўніверсітэт еўрапейскага кшталту. Ганаровы жыхар Навагрудка, дзе адчынены ягоны музей (2008)

Размаўляў на сямі мовах.

-10%
-10%
-10%
-10%
-15%
-20%
-45%
-20%
-10%
0068422