Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле доўгатэрмiновых прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, у другой палове пятнiцы чакаецца актыўны цыклон..

Ужо ў суботу ён выклiча дажджы на ўсёй тэрыторыi краiны, месцамi яны будуць моцнымi, з працяглымi навальнiцамi. На працягу ўсяго дня вельмi моцныя дажджы будуць назiрацца ў паўднёвым рэгiёне.

Тэмпература паветра ўначы 17 верасня будзе вагацца ад 4 градусаў цяпла на поўначы Вiцебскай вобласцi да 15-17 градусаў у паўднёвых раёнах краiны. Тэмпература паветра ўдзень па рэспублiцы чакаецца ў межах 11-17 градусаў цяпла i толькi на паўднёвым усходзе — плюс 19-24 градусы.

У нядзелю яшчэ больш пахаладае. Дажджы спыняцца. Тэмпература паветра ўначы будзе не больш чым 3-9 градусаў, а месцамi па Вiцебскай, Мiнскай, Гродзенскай i Брэсцкай абласцях чакаюцца замаразкi ад 0 да мiнус 2 градусаў. Удзень — 13-18 градусаў цяпла.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у першай палове наступнага тыдня захаваецца халаднаватае надвор’е, але без ападкаў. Тэмпература ўначы — не вышэй чым 3-8 градусаў цяпла, аднак месцамi паўсюдна магчымы замаразкi да 0 — мiнус 3 градусаў. Удзень — не вышэй чым 14-20 градусаў цяпла.

Сяргей КУРКАЧ