Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


фотоБылы дэпутат і кіраўнік групы "Рэспубліка" Сяргей Скрабец зной пачаў галадоўку пратэсту. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці вядомага апазыцыйнага палітыка Ніна Скрабец, якая 13 верасьня наведала яго ў сьледчым ізалятары часовага ўтрыманьня.

Гэта ўжо другая галадоўка палітвязьня. Першы раз ён галадаваў амаль 40 дзён у Берасьцейскім сьледчым ізалятары, куды быў дастаўлены яшчэ 15 траўня, адразу пасьля затрыманьня. І першая, і другая галадоўкі аб’яўленыя на знак пратэсту супраць незаконных, на думку вязьня, дзеяньняў улады.

Сьледчы ў асабліва важных справах рэспубліканскай пракуратуры Вячаслаў Цераховіч, які вядзе справу, паведаміў Сяргею Скрабцу, што той ужо канчаткова абвінавачваецца адразу ў трох парушэньнях заканадаўства — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падбухторваньні да дачы хабару. На азнаямленьне з крымінальнай справай звычайна траціцца два тыдні, пасьля чаго справа перадаецца ў суд.
0058045