Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Да канца гэтага года супрацоўнiкi Энерганагляду перастануць хадзiць па кватэрах новых i рэканструяваных дамоў з праверкай паказанняў лiчыльнiкаў i аплаты за спажытую электраэнергiю. Унiтарнае прадпрыемства «Электронiка» Навукова-вытворчага аб’яднання «Iнтэграл» распрацавала новае ўстройства — канцэнтратар, якi будзе ўстанаўлiвацца на падстанцыях i перадаваць даныя ў цэнтральнае ўпраўленне рэгiянальнага збору iнфармацыi. «Сутнасць у тым, што лiчыльнiкi, падстанцыi, сiстэма перадачы iнфармацыi будуць аб’яднаныя ў адзiную аўтаматызаваную сiстэму кантролю ўлiку электрычнай энергii ў быце, — патлумачыў нашаму карэспандэнту галоўны iнжынер «Электронiкi» Генадзь Смiрноў. — Наша вынаходнiцтва заключаецца ў тым, што iнфармацыя будзе перадавацца не па правадах, а па сетцы нiзкага напружання. Распрацоўка дапамагае эканомiць на правадах i раз’ёмах 18 тысяч рублёў з лiчыльнiка. Акрамя таго, яна дазволiць больш дакладна ўлiчваць спажыванне электраэнергii i папярэджваць яе крадзеж».

Такая сiстэма прайшла пробныя iспыты ў Iванаўскiм раёне Брэсцкай вобласцi, акрамя таго, канцэнтратары з’явiлiся ў трох сталiчных шматкватэрных дамах як адзiн з вынiкаў праведзенага там капiтальнага рамонту.

Iнга МIНДАЛЁВА