У маладзечанскай школе № 14 для бацькоў зрабілі ўваход на ранішнікі платны. Праўда, каштаваць квіток на тое, каб паглядзець на сваё дзіця ў касцюме зайчыка ці сняжынкі, будзе рубель дваццаць капеек, але многіх бацькоў абурыў сам факт, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Пракаментаваць сітуацыю папрасілі дырэктара сярэдняй школы № 14 Каліну Капуцкую:

— Нічога страшнага і жудаснага я ў гэтым не бачу, — кажа дырэктар, — ранішнікі ў школах платныя даўно. Кожная школа мае права аказваць платныя адукацыйныя паслугі. Паказ канцэрта — гэта таксама выхаваўчая праца калектыва нашых педагогаў. Таму і ўстанавілі сімвалічны кошт рубель дваццаць капеек.

Каліна Віктараўна кажа, што адпаведны прэйскурант на паслугі школа атрымала ў аддзеле адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

— Грошы мы не збіраем, як мне давялося пачуць, а ўсё афіцыйна прабіваем праз касу. У цэнтры дзіцячай творчасці «Маладзік» уваход на ранішнікі каштуе 5 рублёў, у Лядовым палацы — 25. Пра іх кошты бацькі ж не ўзрушаюцца?

— А куды пойдуць гэтыя грошы?

— На пашыў касцюмаў, на тое, каб напоўніць мех нашага Дзеда Мароза цукеркамі, сувенірамі, якія атрымаюць дзеці падчас ранішнікаў. На салодкі стол для ўдзельнікаў канцэрта.

Ільготы ж для шматдзетных сем’яў і сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, кажа дырэктар, будуць.

— Ініцыятыва з платнымі ранішнікамі цалкам належыць 14-й школе?

— Не, я мяркую, што так будуць рабіць і іншыя школы.

-20%
-50%
-40%
-10%
-65%
-50%
-20%
-20%
-20%
-20%
-20%
0066814