Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Ім можа стаць намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі. Гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца на паседжаньні Нацыянальнага выканаўчага камітэту, які адбудзецца бліжэйшым тыднем. Неабходнасьць вылучэньня Дабравольскага апазыцынэры тлумачаць расчараваньнем "пяцёркаю".

Расчараваньне "пяцёркай" і стома ад нежаданьня патэнцыйных каныдатаў дамаўляцца паміж сабой - вось асноўныя матывы, якія прымушаюць палітычныя партыі гаварыць пра вылучэньне свайго, праверанага й надзейнага кандыдата. Сам Аляксандар Дабравольскі заяўляе, што пакуль ня даў згоды на сваё вылучэньне. Аднак ён пацьвяржае, што гэтае пытаньне зараз актыўна абмяркоўваецца.

А.Д.: - Я яшчэ рашэньне не прымаў. Аднак мне паступаюць прапановы з самых розных бакоў і ад розных людзей. Я думаю, што, калі б "пяцёрка" дамовілася, то ніякіх пытаньняў не ўзьнікала б. А зараз да мяне прыходзяць людзі, якія гавораць, што "пяцёрку" трэба стымуляваць, каб потым атрымаўся адзіны кандыдат. Каб хтосьці пад кагосьці зьняўся. І гэта сьведчыць пра тое, што людзі не ўпэўненыя ў "пяцёрцы".

Сытуацыя з магчымым вылучэньнем Аляксандра Дабравольскага будзе абмяркоўвацца на Нацыянальным выканаўчым камітэце, паседжаньне якога заплянавалі на наступную суботу. Інэртнасьць кандыдатаў, што ўвайшлі ў "пяцёрку", а таксама іх нежаданьне дамаўляцца паміж сабой сталі дадатковымі стымуламі для таго, каб на месцы пяці зьявіўся адзін. Некалькі месяцаў спатрэбілася Ганчарыку, Домашу, Чыгіру, Казлоўскаму, а цяпер і Калякіну на тое, каб "сасьпець" да падпісаньня супольнай дэкляратыўнай заявы.

А.Д.: - Мне падаецца, што зроблены добры крок наперад, але пакуль рана казаць, наколькі гэтае згуртаваньне будзе дзеяздольным. Наш інтарэс заключаецца ў вельмі простай рэчы: мы хацелі б, каб людзям быў паказаны адзіны кандыдат ад шырокай кааліцыі апазыцыйных сілаў. І калі гэта будзе сапраўды адзіны кандыдат, то зьявіцца магчымасьць перамагчы. Калі адзінага каныдата не атрымаецца, то будзе вельмі цяжка. Пры падпісаньні супольнай заявы 25 красавіка фактычны ўсе патэнцыйныя кандыдаты заявілі, што ня маюць намеру здымацца ня толькі да збору подпісаў, але й да рэгістрацыі. Гэта значыць, што на рэгістрацыю яны зьбіраюцца ісьці ўсе. І такім чынам даць права выбару кандыдата Лукашэнку. Гэта на мой погляд няправільна.

Пакуль незразумела, ці стане Дабравольскі альтэрнатывай "пяцёрцы", ці яшчэ адным патэнцыйным кандыдатам. Разам з тым зразумела, што палітычныя партыі, якія ўваходзяць у КРДС, вырашылі добра напалохаць удзельнікаў "пяцёркі" й пад пагрозай вылучэньня "партыйнага" кандыдата прымусіць іх дамаўляцца. Хто менавіта пэрсаніфікуе гэтую пагрозу - Дабравольскі ці іншы кандыдат - ня так важна.

А.Д.: - Могуць самыя розныя вылучэньні, якія б хацелі прымусіць "пяцёрку" дамаўляцца.

Са словаў Дабравольскага вынікае, што апазыцыя ў абліччы палітычных партыяў ужо гатовая на ўсё. Праблема толькі ў тым, што за палітычнымі гульнямі апазыцыйных кандыдатаў пільна назіраюць ня толькі выбарнікі, але й Аляксандар Лукашэнка.

Юрась Карманаў

Радыё Рацыя
,