Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Пашыраную місію выведкі Іраку ў Беларусі ачоліў палкоўнік Айедзіл Каміл Хадзідзі. У назіральнікаў ёсьць падставы меркаваць, што менавіта Беларусі адведзена адмысловая роля ў расейскім пляне паставак узбраеньня ў Ірак і ўзмацненьня ірацкай сыстэмы супроцьракетнай абароны.

Ірак зьяўляецца адным зь лідэраў па колькасьці візытаў у гэтую краіну прадстаўнікоў афіцыйнага Менску. Брытанская газэта "Daily Telegraph" выказвае вэрсію, згодна зь якой афіцыйны Менск ёсьць за непасрэднага ўдзельніка расейскага сакрэтнага пляну пастаўкі Іраку ўзбраеньняў, а таксама абсталяваньня для сыстэмы супроцьракетнай абароны. Гэты плян ажыцьцяўляецца насуперак эмбарга ААН.

"Пашыраную місію выведкі Іраку ў Беларусі ачоліў палкоўнік Айедзіл Каміл Хадзідзі, вайсковы інжэнэр па спэцыяльнасьці. Беларускі лідэр Аляксандар Лукашэнка зьяўляецца блізкім хаўрусьнікам Масквы - і прызначэньне Хадзідзі ёсьць яшчэ за адно сьведчаньне ўмацаваньня вайсковых кантактаў Садама з Расеяй", - піша "Daily Telegraph", якая, аднак, не падае дэталі беларуска-ірацкага вайсковага супрацоўніцтва.

Газэта, са спасылкай на заходнія спэцслужбы, паведамляе, што Масква заключыла зь Іракам кантракт на агульную суму больш за 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў дзеля ўмацаваньня ірацкае сыстэмы супроцьракетнай абароны, які парушае эмбарга ААН. Расея актывізавала таксама падрыхтоўку ірацкіх адмыслоўцаў, зь якіх рыхтуюць прафэсіяналаў у выведцы й якіх навучаюць абыходжаньню з вайсковай тэхнікай. "Daily Telegraph" адзначае: дапамога Расеі й Беларусі ў мадэрнізацыі ірацкага войска прыйшла своечасова - да зруйнаваньня рэжыму Мілошавіча гэтыя функцыі часткова выконваў Бялград.

Афіцыйнаму Багдаду ёсьць чым плаціць - штодня Ірак атрымлівае каля 7 млн. фунтаў ад кантрабанды нафты.

Афіцыйны Менск, ізаляваны ад заходніх кантактаў, знайшоў у Багдадзе надзейнага партнэра. Пра вайсковую частку супрацы амаль нічога не вядома, што дае падставы беларускаму кіраўніцтву казаць пра "характар дачыненьняў, санкцыянаваны ААН".

У сакавіку Беларусь наведаў міністар прамысловасьці Іраку Абдан Абдэль Маджыд Джасэн, які вёў перамовы пра адкрыцьцё ў ірацкім горадзе Іскандэрыя прадпрыемства па зборцы беларускіх трактароў. Чакаецца, што ў выніку перамоваў аб'ём гандлю паміж краінамі складзе 35 млн USD, - у параўнаньні з 8 мільёнамі летась. Прычым, гэтая сума складаецца толькі зь беларускага экспарту ў Ірак. У міністэрстве гандлю Іраку у якасьці афіцыйных экспартораў зарэгістравана каля 40 беларускіх прадпрыемстваў. Беларускае міністэрства замежных справаў катэгарычна аспрэчвае вайсковы аспэкт супрацоўніцтва.

Што чакае Беларусь у выпадку, калі факты вайсковага супрацоўніцтва Беларусі зь Іракам патрапяць у справаздачу адмысловай камісіі ААН? З гэтым пытаньнем мы зьвярнуліся да міжнароднага каардынатара Хартыі '97, былога намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Андрэя Саньнікава.

А.С.: - Калі будзе дакладная інфармацыя, што Беларусь парушае рэжым, усталяваны Радай Бясьпекі ААН, то нашая краіна можа аказацца пад санкцыямі дзяржаваў-удзельніц ААН - найперш, разьвітых дзяржаваў - ЗША, краінаў Заходняй Эўропы, здольных уплываць і на гандаль, і на эканоміку Беларусі. Рэжым санкцыяў супраць Іраку прадугледжвае пакараньне тых дзяржаваў, якія яго парушаюць. Мы ведаем, як настойліва беларускія ўлады імкнуцца ўсталяваць сувязі зь Іракам. І не адмаўляюцца, што ідзе супрацоўніцтва ў галіне, блізкай да вайсковай.

RR: - Заходнія выданьні, у паасобку, "Daily Telegraph", паведамляюць, што Беларусь ператвараецца ў "шэрую" краіну, якая ажыцьцяўляе пасярэдніцкія функцыі ў вайсковых кантактах Іраку з Расеяй. Ці могуць беларуска-ірацкія сумнеўныя кантакты застацца не заўважанымі?

А.С.: - Не. Беларусь ня можа на гэта разьлічваць. Таму што ў ААН сочаць за гэтымі кантактамі вельмі пільна. Я заўважу, што ініцыятыва такога супрацоўніцтва паходзіць зь Беларусі. Сёньняшнія беларускія ўлады самі прапаноўваюць ператварыць Беларусь у "шэрую" зону, каб бесьперашкодна гандляваць зброяй і супрацоўнічаць з такімі рэжымамі, як ірацкі.

Нагадаю: адмысловая камісія ААН ужо неаднойчы агучвала свае асьцярогі адносна таго, што Ірак мае праграму стварэньня ня толькі ядравай, але й хімічнай і бактэрыялягічнай зброі.



Юрась Карманаў

Радыё Рацыя