Каля моладзевага цэнтра «Гродна» 19 верасня супрацоўнікі Рэмбудаўтадора пачалі ўстаноўку чарговых пліт у Алеі кіно, распавядае партал hrodna.life.

Фото: hrodna.life

Алея кіно з’явілася ў Гродне 17 верасня 2016 года з нагоды 888-годдзя горада. Тады былі ўсталяваныя дзве пліты. Праз год, на 889-годдзе, пачалася ўстаноўка чарговых пліт — іх мае быць сем. Агулам жа Алея мае складацца з 12 пліт.

Мэта стварэння алеі — захаваць гістарычныя моманты горада, звязаныя з кінематографам. Першым сваю зорку славы атрымаў знакаміты савецкі фільм «Белыя Росы», здымкі якога праходзілі ў аднайменным раёне горада, якога ўжо няма.

Фото: hrodna.life

Фото: hrodna.life

Фото: hrodna.life

Фото: hrodna.life

Таксама будуць увекавечаны стужкі «Міколка-паравоз», «Я родам з дзяцінства», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Бронзавая птушка», «Ясь і Яніна», «Раскіданае гняздо», «Мяне клічуць Арлекіна», «У жніўні 44-га», «Сляды апосталаў» і іншыя.

{banner_819}{banner_825}
-50%
-58%
-21%
-20%
-5%
-30%
-15%