Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Дакладнасць сутачных прагнозаў надвор’я, што ажыццяўляюцца айчыннымi гiдраметэаралагiчнымi арганiзацыямi, складае 94 працэнты, трохдзённых — 91 працэнт, штармавых папярэджанняў — 93 працэнты, стыхiйных — 100 працэнтаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя.

Паводле звестак мiнiстэрства, з пачатку 2005 года беларускiмi гiдраметэаролагамi падрыхтавана больш за 13 тыс. прагнозаў надвор’я, 539 папярэджанняў аб небяспечных з’явах надвор’я.

У першым паўгоддзi гiдраметэаралагiчным абслугоўваннем былi ахоплены ўсе айчынныя тэлеканалы, большасць радыёстанцый, iнфармацыйных агенцтваў, з красавiка на аўтаадказчыку надвор’я размяшчаецца iнфармацыя для метэазалежных людзей, якая складаецца сiноптыкамi сумесна са спецыялiстамi НДI кардыялогii.

Гiдраметэаролагi праводзяць рэгулярны радыяцыйны кантроль i манiторынг навакольнага асяроддзя, манiторынг хiмiчнага забруджвання паверхневых вод, атмасфернага паветра i глебы. Для гэтых даследаванняў з пачатку 2005 года былi прааналiзаваны 163 тыс. проб аб’ектаў навакольнага асяроддзя i выкананы 193 тыс. вызначэнняў.
,