Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Беларусь у хуткім часе атрымае першы транш расейскага стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 1,5 мільярды рублёў. Пра гэта паведаміў у чацьвер карэспандэнту РІА "Новости" старшыня Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч. Па ягоных словах, сродкі будуць выдзелены ў поўным аб'ёме пасьля завяршэньня працэдуры ратыфікацыі пагадненьня аб увядзеньні адзінай грашовай адзінкі й стварэньня адзінага эмісійнага цэнтру "саюзнай дзяржавы" Беларусі й Расеі.

Пракаповіч разьлічвае, што да 15-20 траўня Аляксандар Лукашэнка падпіша закон аб ратыфікацыі дадзенага пагадненьня і абудзецца абмен ратыфікацыйнымі граматамі. На сёньня абедзьве "палаты" беларусакга парляманту ратыфікавалі дадзены дакумэнт.

"Да таго часу банкі будуць гатовыя пачаць працаваць", сказаў Пётар Пракаповіч, адзначыўшы, што зараз ідзе працэс урэгуляваньня некаторых тэхнічных пытаньняў.

Ён нагадаў, што пагадненьне аб крэдыце на агульную суму ў 4,5 млрд расейскіх рублёў, зь іх 1,5 млрд складае першы транш. Пракаповіч адзначыў, што ўмовы для атрыманьня перашага траншу былі выкананыя яшчэ ў мінулым годзе: быў усталяваны адзіны курс беларускага рубля і зьнятыя абмежаваньні на прымяненьне беларускага рубля ў зьнешнегандлёвых аперацыях.

Як паведаміў Пётар Пятровіч, умовы для атрыманьня другога й трэцяга траншу будуць абумоўлены ў пагадненьні, якое мае быць падпісана паміж Нацыянальнымі банкамі Беларусі й Расеі напрацягу трох месяцаў пасьля завяршэньня працэдуры ратыфікацыі пагадненьня аб увядзеньні адзінай грашовай адзінкі й стварэньні адзінага эмісійнага цэнтру "саюзнай дзяржавы".

Гэты расейскі крэдыт, па словах Пракаповіча, прызначаецца для стабілізацыі курсу расейскага рубля й для пашырэньня сфэры прымяненьня расейскага рубля ў зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Беларусі й Расеі, а таксама на тэрыторыі Беларусі. Задача, па словах Пётра Пракаповіча, заключаецца ў тым, каб паступова выключыць бартэр і выціснуць даляр з разьлікаў паміж прадпрыемствамі Беларусі й Расеі.



Charter'97