Сёння ў краiне святкуюць Дзень беларускага пісьменства. Свае вiншаваннi выказаў прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка.

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Як святкуюць Дзень беларускага пісьменства ў Полацку. Праграма

«Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, год ад году набываюць усë больш глыбокі сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуццë нацыянальнай годнасці. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі», — перакананы прэзiдэнт.

Па яго словах, «углядаючыся ў яе шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі - асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі - у сусветную духоўна-культурную скарбніцу».

На гэты раз сталіцай святкавання Дня пісьменства стаў старажытны Полацк, сëлета горад адзначае 1155-годдзе. Менавіта тут нарадзіўся вялікі Францыск Скарына, які 500 год таму надрукаваў першую беларускую кнігу.

— Друкаванае слова, веды, любоў да роднай зямлі былі і застаюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, яго нястрымнага імкнення да свабоднага і справядлівага жыцця.

Прэзiдэнт упэўнены, што ўрачыстасці «надоўга застануцца ў памяці і будуць натхняць нас на плëнную працу дзеля росквіту Радзімы».

{banner_819}{banner_825}
-25%
-50%
-30%
-10%
-35%
-46%
-25%
-40%
-15%
-11%