Да 1 ліпеня шэраг кампаній, якія займаюцца працаўладкаваньнем грамадзяняў Беларусі за мяжой, мусілі атрымаць ліцэнзіі новага ўзору. Аднак, паводле Міністэрства ўнутраных справаў, толькі адна камэрцыйная фірма прайшла перарэгістрацыю і яшчэ адна падала адпаведныя дакумэнты.
Да гэтага часу ліцэнзіі на працаўладкаваньне грамадзянаў Беларусі за межамі краіны мелі больш за 30 фірмаў. Аднак у зьвязку з новымі патрабаваньнямі дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі "Аб некаторых захадах у супрацьдзеяньні гандлю людзьмі", усе яны павінны былі прайсьці перарэгістрацыю.
Галоўнай умовай да атрыманьня дазволу на працаўладкаваньне беларусаў за мяжой мусіць быць кантракт мясцовай фірмы з замежным працадаўцам. Пасярэднікі з гэтага ланцужка, як гэта было дагэтуль, выключаюцца. У сваю чаргу, МУС павінен пераканацца, што замежны партнэр беларускай фірмы ня мае дачыненьня да крымінальных структураў, заўважаных у гандлі людзьмі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- Probusiness.io — портал о бизнесе
- Hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- av.by — покупка и продажа авто
- Ты можешь им помочь — благотворительность