24 чэрвеня ў суботу ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе «Агульная дыктоўка». Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктант па беларускай мове змогуць усе ахвочыя.

Дыктант пачнецца ў 12.40 і будзе доўжыцца да 13.40. Тэкст падрыхтаваны спецыяльна да 950-годдзя горада Мінска. Чытаць тэкст будзе Iван Пінігін, акцер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і іншых сцэн, рэжысёр, дырэктар тэлевізійнай студыі «Око».

Арганізатарам выступіла ААТ «Лідскае піва».

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце lidskае.by, прыйсці не пазней 12.00 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана «Мегаполіс», 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.

Пасля дыктанта ўдзельнікаў чакае спецыяльная зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.

Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі будуць вядомыя на працягу 2-х працоўных дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктанце. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце.

{banner_819}{banner_825}
-10%
-10%
-30%
-10%
-30%
-10%
-50%
-50%
-50%
-20%
-65%