З 28 чэрвеня, згодна з рашэннем Мiнгарвыканкама, у сталiцы плануецца ўвесцi новыя тарыфы на праезд у грамадскiм транспарце.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў фiлiяле «Агенцтва КУП «Мiнсктранс», кошт адной паездкi будзе складаць 400 рублёў (зараз 360 рублёў). Пры набыццi талончыкаў на праезд у вадзiцеля давядзецца заплацiць 450 рублёў. Праезд у экспрэс-аўтобусе будзе каштаваць 800 рублёў.
Адпаведна, кошт адной паездкi для льготнiкаў будзе складаць 200 рублёў на звычайных маршрутах i 400 рублёў — на экспрэсных. Кошт праязных дакументаў на месяц будзе наступным: на адзiн вiд транспарту — 18.000 рублёў (адпаведна, 9000 рублёў для льготнiкаў), на два вiды — 24.000 рублёў (12.000 рублёў), на тры вiды траспарту — 28.640 рублёў (14.320 рублёў). Апошнi раз тарыфы на праезд змянялiся ў лiстападзе мiнулага года.
Сяргей РАСОЛЬКА
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY