У вёсцы Бычкі Ушацкага раёна — на радзіме Васіля Быкава 14-18 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік, на які запрашаюць хлопцаў і дзяўчын ад 18 да 30 гадоў.

За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яго аднаўленнем. Да важнай справы прычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Кожны дзень іх таксама чакаюць лекцыі, канцэрты, гульні, творчыя сустрэчы пад адкрытым небам. Летась перад удзельнікамі летніка выступалі Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Аляксандр Лукашук і іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 10 чэрвеня. Зрабіць гэта можна па спасылцы. Дадатковая інфармацыя: AITButsefal@gmail.com

{banner_819}{banner_825}
-10%
-21%
-10%
-10%
-30%
-19%
-30%
-20%
-30%
-35%
0063408