Сяржук Серабро,

На аўкцыён з пачатковым коштам у 23 рублі выстаўлена сядзіба XIX стагоддзя ў вёсцы Арэхаўна Ушацкага раёна, якая належала Грабніцкім.

Фота: globus.tut.by
Фота: globus.tut.by

Улады раёна планавалі рэстаўраваць будынак сядзібы, пабудаваны ў 1840 годзе, і зрабіць у ім музей традыцыйных промыслаў і гасцінны двор. Аднак у 2014 годзе, відаць з-за крызісу і адсутнасці сродкаў, сядзібу выставілі на аўкцыён з коштам у 41 000 еўра.

Як бачым, за тры гады пакупнікоў на панскі палац не знайшлося. Зараз яго прадаюць з пачатковым коштам у памеры адной базавай велічыні - то бок 23 рублёў. Разам з сядзібай новы гаспадар атрымае права на арэнду зямельнага ўчастка плошчай у 13 сотак на 50 гадоў, а парэшткі парка, якія знаходзяцца на гэтай зямлі, — бясплатна. Аўкцыён адбудзецца 24 мая.

Аднак пры гэтым пакупніку прыйдзецца яшчэ выплаціць 634 рублі 25 капеек аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкама за падрыхтоўку аб’екта да продажу.

Таксама ўладальнік будзе абавязаны не пазней чым за два гады адрэстаўраваць будынак і пачаць выкарыстоўваць у прадпрымальніцкіх мэтах. А не пазней, як праз два месяцы пасля набыцця лота, неабходна падпісаць ахоўнае абавязальніцтва гісторыка-культурнай каштоўнасці.

{banner_819}{banner_825}
-20%
-20%
-10%
-25%
-30%
-30%
-50%
-20%
0063408