Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, у апошнiя днi на тэрыторыi нашай краiны захаваецца панiжаны тэмпературны рэжым. Так, сярэднясутачная тэмпература за мiнулыя суткi была на 1-4 градусы нiжэй за норму.

Разам з тым з 14 па 17 чэрвеня нiякiх актыўных франтальных раздзелаў сiноптыкi не абяцаюць, таму невялiкiя кароткачасовыя дажджы магчымы толькi ў асобных раёнах рэспублiкi.

Тэмпература паветра ўначы ў аўторак будзе вагацца ад 7 да 12 градусаў, а ўдзень — ад 17 па ўсходу i да 24 градусаў цяпла па захаду краiны. Тэмпература паветра стане iстотна павялiчвацца 15-16 чэрвеня па паўднёваму захаду краiны. Такiм чынам, тэмпература паветра ўначы на Брэстчыне i Гродзеншчыне складзе 9-15, удзень 25-27 градусаў цяпла. Аднак ужо на выхадныя моцныя атмасферныя франты з боку паўночнага захаду прынясуць у Беларусь зацяжныя дажджы i адразу iстотна пахаладае. Тэмпература паветра ўначы чакаецца 7-13, удзень — не больш чым 16-21 градус цяпла. Сапраўднага цяпла мы пакуль не бачылi.

Сяргей КУРКАЧ