З пачатку мая жадаючыя наведаць Будслаў і памаліцца Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды на верталёце. Падобныя вандроўкі плануюць арганізаваць і ў Жыровічы, распавядае сайт Catholic.by.

Фото: Янина Мельникова
Фото: Янина Мельникова

Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала парафія Святых Сымона і Алены ў Мінску. У супрацоўніцтве з Рэспубліканскім саюзам турыстычных арганізацый плануецца павялічыць зацікаўленасць да Будслава з боку турыстаў, у першую чаргу замежных.

Згодна з пастановай Савета міністраў ад 15.12.2016, населеныя пункты Будслаў і Жыровічы вызначаны цэнтрамі рэлігійнага турызму ў Беларусі, таму падобныя верталётныя пілігрымкі плануецца арганізаваць таксама і ў Жыровічы. Ахвотныя наведаць святыню беларускай зямлі — Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр — змогуць зрабіць гэта, паляцеўшы туды на верталёце.

Фото: catholic.by

Рэалізоўвае палёты мінскі аэраклуб ДТСААФ. У красавіку адбыліся пробныя палёты па маршруце аэрадом Баравая — Будслаў. Замовіць верталёт для пілігрымкі неабходна не пазней за тры гадзіны да плануемага часу вылету.

{banner_819}{banner_825}
-45%
-10%
-15%
-25%
-30%
-15%
-30%
-35%
-25%
-40%
-20%