Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  2. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  3. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  4. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  5. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  6. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  7. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  8. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  9. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  10. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  11. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  12. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  13. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  14. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  15. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  16. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, отыграв у «Минска» два гола
  17. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  18. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  19. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  20. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  21. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  22. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  23. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  24. В Минске прошел необычный концерт. На такой же можно будет попасть на следующей неделе
  25. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  26. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  27. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  28. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  29. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  30. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов


У гарадскім пасёлку Копысь у Аршанскім раёне адновяць элементы старажытных умацаванняў. Такое рашэнне прынялі пасля таго, як у канцы 2016 года прэзідэнт даручыў добраўпарадкаваць левы бераг Дняпра — тэрыторыю насупраць Александрыі і так званы Пятроўскі вал. Навуковы кіраўнік работ — археолаг Вольга Ляўко. Яна расказала, што канцэпцыя аднаўлення распрацавана на падставе гістарычных картаў, знойдзеных у архівах, і матэрыялаў археалагічных раскопак.

Копысь, рынак, 1905 год

— На гарадзішчы паставяць дзве драўляныя вежы, з боку Дняпра, — адзначае Вольга Ляўко. — Яшчэ адна вежа будзе стаяць унізе, пры спуску з гарадзішча. Акурат там, дзе праходзіла гарадская сцяна, — такім чынам візуальна пазначыцца яе кут. Дзеля таго каб атрымаць дакладнае ўяўленне пра тое, як выглядалі вежы ў той час, мы ўзялі матэрыялы віцебскіх каштарысных кніг 1665 года, якія даюць апісанне менавіта драўляных вежаў і збудаванняў у Віцебску таго ж часу. Гэта адзін рэгіён, агульная матэрыяльная культура, аднолькавыя прынцыпы будаўніцтва, таму мы ўзялі іх за аснову. Гістарычны план Копысі, які таксама датуецца 1665 годам, захаваўся і знаходзіцца ў польскім Кракаве. Мы яго атрымалі.

На археалагічных даследаваннях на тэрыторыі старажытнай Копысі даследчыкам вельмі пашанцавала. Яны знайшлі тое месца, дзе пачынаўся горад. Тут выявілі вялікую колькасць маленькіх манет у 1−2 дынарыі — як правіла, іх адшуквалі каля ўязной брамы. Спецыялісты мяркуюць, што дробнымі манетамі расплачваліся пры ўездзе ў горад. Дарэчы, гэта ж месца пазначана і на плане. Тут плануюць зрабіць уязную арку і сімвалічны надпіс пра пачатак Копысі.

Гэта не адзіная шчаслівая знаходка археолагаў. На самім гарадзішчы ў 2003 годзе, калі ішло добраўпарадкаванне, раскапалі ўезд, выкладзены брукаванкай. Сёння ёсць намер аднавіць дарогу, якая была ў XVІІ стагоддзі. Цяпер там стаіць сімвалічная драўляная брама, але яе перарабляюць з новага матэрыялу. Прывядуць у парадак і саму пляцоўку гарадзішча. Абазначаць месца размяшчэння гаспадарскага двара (яно таксама вядома не толькі па матэрыялах інвентароў, але і па выніках раскопак).

— Адметная пабудова Копысі — каплічка другой паловы XІX стагоддзя. Цяпер яна знаходзіцца на тэрыторыі вытворчага цэнтра, дзе робяць кераміку, — працягвае Вольга Ляўко. — У свой час Копысь славілася надзвычай таленавітымі майстрамі, якія рабілі кафлю. Іх вывезлі ў Расію падчас вайны 1654−1667-х гадоў. Нашы рамеснікі ўдзельнічалі ва ўпрыгожванні царскіх палат, розных храмаў на тэрыторыі Расіі. Кафлянае майстэрства было так моцна развіта ў Копысі, пачынаючы з часу сярэднявечча, што ў XVІІІ стагоддзі там працавалі дзве мануфактуры па вырабе кафлі. Потым яны аб’ядналіся разам і ўтварыўся завод. На тэрыторыі завода, для рабочых, і збудавалі гэту каплічку. Гэта вельмі важная частка гісторыі. Але капліца дагэтуль не з’яўляецца помнікам гісторыка-культурнай спадчыны. Я спрабавала высветліць, хто за яе адказны. Аднак мясцовыя ўлады спасылаліся на царкву. А ў царкве казалі, што ў іх падпарадкаванне каплічку не перадавалі. Яна застаецца безгаспадарнай! Варта дадаць, што мы правялі побач з ёй раскопкі і выявілі: акурат там было пахаванне.

Пры аднаўленні на шыльдзе з планам горада пазначаць і так званы Пятроўскі вал — умацаванні, якія ўзводзілі ў 1707 годзе вакол Копысі і Александрыі. Пётр І спачатку пабудаваў там абарончыя ўмацаванні падчас вайны са Швецыяй, а калі давялося адступаць, Копысь спаліў.

— Копысь — вельмі важны гістарычны цэнтр, вядомы з XІ стагоддзя, — тлумачыць Вольга Ляўко. — Там была памежная крэпасць Смаленскай зямлі на левым беразе Дняпра, гэтаксама як Орша была памежнай крэпасцю Полацкага княства насупраць яе на правым беразе Дняпра. А пазней — у XVІ, XVІІ і XVІІІ стагоддзях — існаваў Копыскі замак, і гэта тэрыторыя з’яўлялася прыватным уладаннем, належала Радзівілам, таму захаваліся некаторыя дакументы. У прыватнасці, план Копысі 1665 года. На ім абазначаны ўсе ўмацаванні як замкавай часткі (канструкцыі сцен і вежаў), так і ўмацаванні гарадской часткі, бо ў сярэднявечных гарадах, якія мелі пэўнае значэнне ў дзяржаве, акрамя замкавых умацаванняў, былі яшчэ ўмацаванні цэнтральнай часткі горада. Важна, каб пра такія маленькія, але лёсавызначальныя цэнтры Беларусі памяць захоўвалася і сёння.

-10%
-30%
-50%
-5%
-10%
-20%
-20%
-30%