Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Сёння ў Мiнску адкрываецца IV Мiжнародны кангрэс беларусiстаў «Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскiх краiн».

Праграма кангрэса надзвычай насычаная i разнастайная. Будуць працаваць секцыi культуралогii, гiсторыi, лiтаратуразнаўства i мовазнаўства. Прычым кола пытанняў i праблем, якiя плануецца абмеркаваць, уражваюць i шырынёй тэматыкi, i фундаментальнасцю выбранага для аналiзу матэрыялу.

Старшыня Мiжнароднай асацыяцыi беларусiстаў прафесар Адам Мальдзiс выступiць з дакладам «Пашырэнне беларускай культуры ў свеце: здабыткi i задачы асацыяцыi». Прафесар Гарвардскага унiверсiтэта (Бостан, ЗША), старшыня Паўночна-амерыканскай асацыяцыi беларусiстаў Курт Вулхайзер выступiць з аналiзам тэмы «Сацыяльная практыка i моўная дывергенцыя: да пытання аб моўных iнавацыях беларускамоўных i ўкраiнскамоўных студэнтаў», член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук Украiны, прэзiдэнт Украiнскай асацыяцыi беларусiстаў Рыгор Пiўтарак — «Дзяржаўная мова ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм i праблема размежавання ўкраiнскiх i беларускiх помнiкаў XIV-XVII стст.», прафесар Унiверсiтэта Марыi Складоўскай-Кюры ў Люблiне, старшыня Польскага таварыства беларусiстаў — «Змены ў складзе праваслаўных асабовых iмёнаў жыхароў Гайнаўскага павета (Падляскае ваяводства) у пасляваенны перыяд як вынiк асiмiляцыйных працэсаў»…

У кангрэсе возьмуць удзел спецыялiсты з Расii, Украiны, Польшчы, Чэхii, Балгарыi, Аўстрыi, Лiтвы, Латвii, Вялiкабрытанii, iншых краiн.

Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК
0058648