Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


72.518 маладых людзей прыйшлi 5 чэрвеня ў пункты правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, каб здаць абавязковы цэнтралiзаваны тэст-экзамен па рускай мове (адхiлены ад удзелу ў тэсцiраваннi былi 7 чалавек). Для таго, каб забяспечыць усiх пасадачнымi месцамi, прыйшлося задзейнiчаць 2218 аўдыторый.

Праўда, больш за 6 тысяч абiтурыентаў, якiя прайшлi папярэднюю рэгiстрацыю на абавязковае цэнтралiзаванае тэсцiраванне, вырашылi не выпрабоўваць свой лёс другi раз i проста праiгнаравалi бюджэтнае тэсцiраванне. Магчыма, iх задаволiла адзнака, атрыманая на добраахвотным платным цэнтралiзаваным тэсцiраваннi. У любым выпадку, у рэзервовы дзень, 27 чэрвеня, магчымасць здаць абавязковы экзамен па рускай (беларускай) мове будзе толькi ў тых абiтурыентаў, якiя не змаглi своечасова прыехаць у Беларусь з тэрыторыi замежных дзяржаў, а таксама ў абiтурыентаў, якiя здолеюць даказаць, што не змаглi прысутнiчаць на абавязковым цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па ўважлiвай прычыне.

А ў блiжэйшыя два тыднi будзе ўзяты своеасаблiвы тайм-аўт у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi — на той час, пакуль адзiнаццацiкласнiкi будуць здаваць выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы. Профiльнае цэнтралiзаванае тэсцiраванне «стартуе» ў Беларусi толькi 20 чэрвеня. Мiж iншым, у арганiзатараў цэнтралiзаванага тэсцiравання няма сёння нiводнай вольнай хвiлiны для адпачынку — iм трэба паспець з праверкай тэставых работ яшчэ да выпускных баляў, правядзенне якiх намечана на 18 чэрвеня…

Дарэчы, з 72.518 удзельнiкаў абавязковага цэнтралiзаванага тэсцiравання па рускай мове выпускнiкоў сярэднiх школ набралася 40.993 чалавекi. I ўсе яны з нецярплiвасцю будуць чакаць ад арганiзатараў цэнтралiзаванага тэсцiравання выдачы сертыфiкатаў са сваiмi адзнакамi.

Надзея НIКАЛАЕВА
,