Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзейнасьць аднаго з найбуйнейшых прыватных мэдычных цэнтраў краіны - "Экамэдсэрсвіс".

Ліцэнзія, выдадзеная Міністэрствам аховы здароўя, адкліканая на падставе вынікаў комплекснай праверкі зь ліку адказных асобаў Камітэту дзяржкантролю, міністэрстваў фінансаў, эканомікі і ўласна галіновага міністэрства.

Карныя захады да адной зь першых у Беларусі недзяржаўных мэдычных установаў, на думку прадстаўнікоў цэнтру, не адпавядаюць выяўленым парушэньням і ў горшым выпадку маюць на ўвазе прыпыненьне паслугаў у некалькіх напрамках, аднак не датычна цэнтру цалкам.

Дарэчы, некалькі гадоў таму кіраўнік мэдычнага цэнтру "Экамэдсэрвіс" Уладзімер Каява быў прызнаны "Прадпрымальнікам году" ў галіне аховы здароўя.