Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў непакой адносна сітуацыі вакол дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» ў Беларусі і заклікаў да цывілізаваных метадаў вырашэння гэтай праблемы, паведамляе сайт catholic.by.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Пра дэманстрацыі і наступствы публічных пратэстаў супраць дэкрэту пра так званых дармаедаў каталіцкі іерарх даведаўся падчас вяртання з ЗША, праглядаючы навіны ў інтэрнэце.

— Мне стала горка за краіну і я вырашыў звярнуцца са сваім заклікам да ўсіх бакоў, — узгадаў мітрапаліт. — З усіх бакоў павінны быць цывілізаваныя метады вырашэння праблем. Трэба сядаць за стол перамоў. Я і сёння да гэтага заклікаю. Бо толькі за сталом перамоў усіх зацікаўленых бакоў ёсць шанс вырашыць гэтую праблему. Дзякую Богу, што ўлады таксама заўважаюць гэта. Заўважаюць, што дэкрэт № 3 аб «дармаедах» патрабуе правак.

Старшыня каталіцкага епіскапату ў Беларусі падкрэсліў, што ў вырашэнні дадзенай праблемы можа дапамагчы міжнародная практыка.

— Усім вядома, што трэба плаціць падаткі. Аднак, магчыма, трэба вывучаць і міжнародную практыку. У нас аднолькавы падатак для ўсіх — для бедных і для багатых. А наколькі я ведаю, у многіх краінах свету ёсць дыферэнцыяцыя: багатыя плацяць больш, чым бедныя, — дадаў іерарх.

— Існуе праблема, як усіх забяспечыць працай. Быў загад, каб да 1 мая ўсе працаўладкаваліся. Ці здолеюць усе знайсці працу? — працягвае мітрапаліт Кандрусевіч. — Да гэтага пытання трэба падыходзіць вельмі сур’ёзна, бо закранаюцца лёсы людзей. Хацелася б, каб у Беларусі панаваў супакой. І да гэтага я заклікаю ўсе бакі і напярэдадні чарнобыльскага дня, і абвешчаных новых дэманстрацый.

{banner_819}{banner_825}
-10%
-25%
-20%
-25%
-10%
-21%
-20%
-12%
-10%
0063408