Пенсіянер Алег Шляхто з вёскі Прудок Гарадоцкага раёна разводзіць пароды элітных курэй. Зараз на яго панадворку шэсць дзясяткаў птушак самых розных памераў, колераў і характараў, паведамляе тэлерадыёкампанія «Віцебск».

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Уласнымі рукамі гаспадар пабудаваў інкубатары. Яйкі спецыяльна набывае на выставах і кірмашах. У кожнай пароды — свой агароджаны загон. Тут няма ніводнай звычайнай курыцы, толькі элітныя. Напрыклад, ёсць птушка, у якой адсутнічае хвост, а нясе яна сінія яйкі.

Захапленне — не таннае. Так, адно яйка элітнай курыцы каштуе 6−7 рублёў. А птушаняты могуць вывесціся толькі прыкладна ў палове выпадкаў. Ферма за дзень з’ядае больш за вядро зерня.

Цікава, што кот Фама, які жыве ў сям'і Шляхто, на птушак не палюе, а аглядае іх зусім па-гаспадарску.

{banner_819}{banner_825}
-50%
-30%
-50%
-15%
-10%
-15%
-10%
-45%