Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Дзяржкамдрук абвінаваціў "Навінкі" ў спробе распаўсюду самвыдату, а міліцыя Першамайскага раёну Менску заявіла пра антыўрадавасьць выданьня.

Неўзабаве чарговы нумар "Навінак" зьявіцца ў шапіках. Цяпер газэта мае не 12, а 16 палосаў. Аб'ём павялічыўся за кошт адмысловага дадатку пад назвай "Чорныя Навінкі". Дадатак мае свой парадкавы нумар. Гэтая акалічнасьць сталася падставай для алярму. Распавядае галоўны рэдактар "Навінак" Паўлюк Канавальчык:

П.К.: - Дырэктар "Мэджыку" спахапіўся, паехаў да Падгайнага: так, маўляў, і так - саміздат зацясаўся ў тыражах. І Падгайны даў загад тармазнуць тыраж і не выдаваць да адпаведнага распараджэньня Дзяржкамдруку. Нам удалося адбіць наш тыраж, які ўжо зьбіраліся пусьціць пад нож. Давялося праштэмпэляваць кожны нумар з тэкстам пра тое, што "Чорныя Навінкі" ёсьць дадаткам да газэты.

Паўлюк Канавальчык цьвердзіць, што рэдакцыя ня мела задумы рабіць падпольнае выданьне. На думку спадара Канавальчыка, маючы ў кішэні ліцэнзію на выдавецкую дзейнасьць, бессэнсоўна займацца самвыдам.

П.К.: - Як ні дзіўна, "Чорныя Навінкі" цалкам прысьвечаныя саміздату, ягонай гісторыі й сёньняшняй праблематыцы. У прынцыпе, калі вельмі напрэгчыся й выцягнуць з кожнага асобніка "Чорныя Навінкі", то атрымаецца цалкам самастойнае выданьне. У чым нас і абвінавацілі.

"Навінкі" й надалей будуць выходзіць з тэматычнымі дадаткамі, аформленымі адпаведна патрабаваньням Дзяржкамдруку. Зрэшты, Паўлюк Канавальчык не выключае, што веды пра арганізацыю самвыдату могуць калі-небудзь спатрэбіцца. Аб гэтым сьведчыць інцыдэнт, які адбыўся 23 красавіка ў парку Чалюскінцаў. Анархіст Аляксей Багамольскі распаўсюджваў сьвежы нумар "Навінак". Хлопца затрымалі й даставілі ў Першамайскі РУУС.

А.Б.: - Найбольш мяне ўразіла тое, што, як усё, што адбываецца з "Навінкамі", - усё адбылося шызоідна. Нягледзячы на тое, што ў гэтае газэты ёсьць рэгістрацыйны нумар і яна прадаецца ў шапіках, мяне затрымалі.

У РУУСе з Аляксеем праводзіла гутарку інспэктар па справах няпоўнагадовых. Ваш карэспандэнт стаўся сьведкам хамскіх паводзінаў жанчыны-лейтэнанта.

А.Б.: - Я папрасіў Адміністратыўны кодэкс, а ў адказ пачуў, што яна галоўнейшая за кодэкс.

Два дзясяткі асобнікаў "Навінак" былі сканфіскаваныя. Падстава - "антыдзяржаўная скіраванасьць выданьня".

Галоўны рэдактар "Навінак" Паўлюк Канавальчык кваліфікаваў дзеяньні міліцыі як свавольства. Даваць афіцыйную характарыстыку мэдыям маюць права толькі Дзяржкамдрук і пракуратура. А канчатковае рашэньне ў спрэчках між мэдыямі й дзяржаўнымі ўстановамі прымае суд. З інцыдэнту ў Першамайскім РУУСе вынікае, што ў Беларусі любы міліцыянт можа зраўняць сябе адначасна з Дзяржкамдрукам, пракуратурай і судом.



Севярын Квяткоўскі

www.racyja.pl" target=_blank>Радыё Рацыя