Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Гэта канстатавалi ўдзельнiкi калегii Дзяржаўнага камiтэту фiнансавых расьсьледаваньняў. На калегii было адзначана, што з 418 крымiнальных справаў, якiя сёлета ўзбудзiлi супрацоўнiкi фiнансавай мiлiцыi, амаль палову складаюць факты займаньня незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасьцю й каля 20% злачынстваў зьвязаныя з ухiленьнем ад выплаты падаткаў.

Старшыня Дзяржаўнага камiтэту фiнансавых расьсьледаванняў Яўген Дзьвярнiцкi, дарэчы, колiшнi кiраўнiк шклоўскае мiлiцыi, адзначыў на пачатку калегii, што прыярытэтным накiрункам дзейнасцi ягоных падначаленых сёлета стала барацьба са злачыннасцю ў сфэры парадпрыймальнiцтва i падаткаабкладаньня. Так, напрыклад, з 418 крымiнальных справаў, якiя былi ўзбуджаны фiнансавай мiлiцыяй у першай квадры гэтага году, амаль палову складаюць факты займаньня незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасьцю й каля 20% - злачынствы, зьвязаныя з ухiленьнем ад падаткаабкладаньня. Тое, што беларускiя прадпрымальнiкi ўсё часцей, вобразна кажучы, зыходзяць у цень i ня хочуць плацiць падаткаў цалкам заканамерна. Бо ў Беларусi легальна займацца бiзнэсам i сумленна плацiць падаткi фактычна немагчыма. Мала таго, што падаткi занадта вялiкiя, дык яшчэ й цэлая плойма розных кантралёраў ды чыноўнiкаў ледзь не штодня "трасе" камэрцыйныя структуры й нахабна патрабуе хабару.

Наагул, барацьба з прадпрымальнiцтвам у Беларусi фактычна вядзецца на дзяржаўным узроўнi. Зараз, калi ў дзяржбюджэце вельмi не хапае сродкаў на сяўбу, зьдзейсьнены чарговы "крыжовы паход" на бiзнэсоўцаў. Лукашэнкаўскiя фiскалы знаходзяць розныя зачэпкi, каб аштрафаваць камэрсантаў. Гэтак, супрацоўнiкi фiнансавай інспэкцыі за першыя тры месяцы гэтага году выставілі штрафных санкцыяў на 4 млрд руб., зь якiх 2,6 млрд руб. ужо паступiла ў дзяржбюджэт. Яшчэ 900 млн руб. на рахунках розных фiрмаў знаходзяцца пад арыштам.

I мяркуючы па ўсiм наступ на прадпрымальнiцтва ў Беларусi будзе працягвацца. Як заявiў кiраўнiк Дзяржаўнага камiтэту фiнансавых расьсьледаваньняў Яўген Дзьвярнiцкi, эфэктыўнасьць барацьбы з эканамiчнымi злачынствамi шмат у чым залежыць ад таго, наколькi жорстка й пасьлядоўна будуць дзейнiчаць супрацоўнiкi фiнансавай мiлiцыi.



Ян Мiкалаеў

www.racyja.pl" target=_blank>Радыё Рацыя
0058648