Улады Беларусі на мінулым тыдні адмовілі выдаць уязную візу Даяне Максэй, галоўнай дарадцы венскага бюро АБСЭ ў справе свабоды СМІ. Яна мелася прыехаць у Менск у складзе дэлегацыі АБСЭ разам з кіраўніком бюро Фраймутам Дувэ. Забарона ўладаў на ўезд на тэрыторыю краіны супрацоўніцы бюро АБСЭ ў справе свабоды СМІ й стала падставай для адмены візыту ўсёй дэлегацыі ў Беларусь. Візыт меў важнае значэньне ў зьвязку з крытычнай сытуацыяй са свабодай слова ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. У часе візыту плянавалася сабраць інфармацыю "зь першых вуснаў".
У прэсавым рэлізе Фраймут Дувэ назваў дзеяньні беларускіх уладаў "грубым умяшаньнем краіны-ўдзельніцы АБСЭ ў незалежнасьць інстытута АБСЭ". Па словах Дувэ, ніводная з краінаў-сябраў АБСЭ не павінна дыктаваць сваю волю ў дачыненьні прадстаўнікоў АБСЭ. "Калі б такое ўмяшаньне было прынятае, - гаворыцца далей у прэс-рэлізе, - яно склала б прэцэдэнт, які паслабіў бы працоўныя ўмовы інстытуту АБСЭ".
Спадар Дувэ яшчэ ў выходныя дні выказаў пратэст ураду Беларусі. Улады адрэагавалі толькі ў першай палове дня ў аўторак. Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Павал Латушка.
П.Л.: - Адмова прадстаўніка АБСЭ ў праве свабоды СМІ Фраймута Дувэ наведаць Беларусь - гэта яго асабістая справа. Мы запрасілі сп. Фраймута Дувэ й выдалі адпаведную візу. Ён можа прыехаць у Беларусь, калі пажадае. Што тычыцца Даяны Максэй, галоўнага дарадцы прадстаўніка АБСЭ ў справе свабоды СМІ, якой было адмоўлена ў выдачы візы, то матываваць нашую адмову мы не плянуем, але гэта ня мае сувязі зь яе цяперашняй дзейнасьцю.
Нагадаю, што раней спадарыня Даяна МакСэй працавала дарадцай у амэрыканскай амбасадзе ў Беларусі. Яна ачольвала аддзел адукацыі, інфармацыі й культуры. Магчыма, гэты пэрыяд і мае на ўвазе беларускае Міністэрста замежных справаў. Аднак чатыры тыдні таму беларускія ўлады выдалі візу спадарыні Максэй, але той візыт дэлегацыі венскага бюро АБСЭ ў справе свабоды СМІ пазьней быў адкладзены па просьбе беларускіх уладаў.
У пятніцу Фраймут Дувэ мяркуе абскардзіць паводзіны кіраўніцтва Беларусі перад 55-цю краінамі-сябрамі АБСЭ. У выніку скасаваньня візыту й пасьля кансультацыяў з КНГ АБСЭ ў Менску спадар Дувэ запросіць групу прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ на сэмінар у Вену для абмену інфармацыяй.
Кіраўнік цэнтру прававой абароны СМІ пры БАЖ прафэсар Міхаіл Пастухоў пракамэнтаваў Рацыі сытуацыю ў зьвязку з адменай візыту спадара Дувэ ў Менск.
М.П.: - Я думаю, что это свидетельство негативного отношения официальных властей Беларуси к отдельным представителям международных структур. Это, естественно, будет вызывать соответствующую реакцию ОБСЕ в отношении позиции белорусских властей, и я не думаю, что это будет способствовать нормализации отношений Беларуси с международными структурами. Это ещё один прокол белорусских властей, поскольку эта поездка планировалась давно, неоднократно обсуждалась программа этого визита, и вот уже второй раз поездка не состоится. Это тревожный сигнал, свидетельство ненормальных отношений белорусских властей с международными организациями.
RR: - А па якой прычыне быў адкладзены візыт спадара Дувэ раней?
М.П.: - Первый раз визит был отложен, так как белорусские власти заявили, что не могут организовать встречи с господином Дувэ. Это было накануне Дня Воли, 25 марта. Власти порекомендовали перенести поездку на более поздний срок, когда чиновники, с которыми намечались встречи, будут на месте. То есть это был вежливый отказ с отсрочкой этого визита. А сейчас уже недвусмысленный отказ в связи с нежеланием видеть на территории Беларуси представителей международных организаций.
Такім чынам напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў беларускія ўлады спрабуюць стварыць жалезную заслону на мяжы з дэмакратычнай Эўропай.
Аляксандар Дашчынскі
www.svaboda.org" target=_blank>Радыё Свабода
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY