Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Мiнуў месяц з таго часу, як пачаў дзейнiчаць Дэкрэт кiраўнiка дзяржавы №2 «Аб удасканаленнi работы з насельнiцтвам». У адпаведнасцi з патрабаваннямi гэтага дакумента кожная арганiзацыя, установа i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi з 19 красавiка павiнны мець Кнiгу заўваг i прапаноў. Неабходна, каб яна знаходзiлася на бачным месцы, i кожны чалавек (калi часам узнiкне такая патрэба) мог зрабiць у ёй запiс. Гэта можа быць падзяка, пажаданне, а то i скарга.

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела ведамаснага кантролю iнспекцыi мiнiстэрства па падатках i зборах па Мiнскай вобласцi Сяргей Высоцкi, у цэнтральным рэгiёне было пададзена 25.758 адпаведных заявак. Паводле апошняй iнфармацыi, на iх падставе на Мiншчыне зараз выдадзена 45.758 кнiг заўваг i прапаноў. Гэта 93,5 працэнта ад заказанага тыражу (ён складае 48.469 экзэмпляраў).

Як адзначыў Сяргей Высоцкi, кнiгi заўваг i прапаноў маюць усе дзяржаўныя ўстановы вобласцi. Пакуль няма iх у асобных рэлiгiйных арганiзацыях (было вырашана, што i тут павiнны быць кнiгi заўваг), а таксама ў часткi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя падалi на лiквiдацыю альбо не ажыццяўляюць дзейнасць. З 19 красавiка па 18 мая праведзена 199 спецыяльных праверак па пытаннях належнага выканання Дэкрэта № 2, падчас якiх выяўлена 8 парушэнняў. Было накладзена 768 тысяч рублёў штрафу.

Як лiчыць загадчык аддзела пiсьмаў i арганiзацыi прыёму грамадзян Мiнскага аблвыканкама Алена Чагляцова, Кнiга заўваг i прапаноў дысцыплiнiруе. Асаблiва гэта датычыцца тых арганiзацый, якiя займаюцца вытворчасцю тавараў i аказаннем паслуг. Як адзначыў Сяргей Высоцкi, у падатковых установах Мiнскай вобласцi створаны рэзерв кнiг заўваг i прапаноў — на выпадак iх страты альбо псавання.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ