Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


фото4 траўня ў менскім клубе “Акварыум” прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў кампаніі “РСС-2: ЭКШН!”. Роўна праз два месяцы ад пачатку дзвіжухі самым шырокім слаям насельніцтва краіны былі прадстаўленыя каманды, якія праз некалькі тыдняў будуць пазнаваць любы беларус, што глядзіць тэлек і чытае цэнтральныя газеты.

Такім чынам, у сераду былі афіцыйна названыя імёны двух пераможцаў — па выніках галасавання гледачоў і журы кампаніі “РСС-2: ЭКШН!”.

Па выніках народнай галасавалаўкі абсалютным пераможцам кампаніі стала каманда з Брэста «Твая мэта — чысты горад» з акцыяй «Гаваркая сметніца».

За яе прагаласавала найбольшая колькасць наведнікаў сайта кампаніі www.studumka.com і партала TUT.BY, а таксама абаненты кампаніі VELCOM. У якасці галоўнага «слана» акцыя каманды будзе адлюстраваная ў 30-секундным відэароліку, які плянуецца паказваць па цэнтральных ТБ-каналах. У якасці дадатковага «слоніка» каманда атрымала спецпрыз ад кампаніі VELCOM — велікі.

Другое Гран-пры — ад Журы — атрымала каманда «Гнуткі народ» з акцыяй «Мушкецёры ў метро» (Мінск). Апроч галоўнага прыза (прадакшн відэароліка і яго далейшая ратацыя) каманда атрымала падарунак ад РА «Францыск-група» — мушкецёры стануць галоўнымі героямі і cover stars аднаго вядомага маладзёжнага часопіса.

Не засталіся без увагі Журы і астатнія фіналісты. Каманда Андрэя Розума з акцыяй «Велікі» атрымала падарункі ад газеты «Комсомольская Правда в Белоруссии» і магчымасць стажыроўкі ў рэкламным аддзеле «Радио ВА».

Спецпрызы ад парталу TUT.BY і кампаніі VELCOM атрымала каманда «Паленне ў грамадскіх месцах», удзельнікі якой з дапамогай працівагазаў вырашылі адвучыць народ ад палення ў грамадскіх месцах.

Магілёўцы з ЭКШНам «Матныя Вожыкі» і дзяўчаты з рашэннем актуальнай праблемы адсутнасці біяпрыбіральняў (акцыя «Даімчыся да WC») атрымалі прызы творчага аб'яднання «Дзеці сонца» і падарункі ад «Комсомольской Правды в Белоруссии».

Што тычыцца непасрэдна «народнай галасавалаўкі», то пазыцыі паводле агульнай колькасьці аддадзеных галасоў (наведнікамі www.studumka.com, www.tut.by і праз SMS-галасавалаўку) размеркаваліся наступным чынам:

Гаваркая сметніца — 1.144 галасы
Паленне ў грамадскіх месцах — 692 галасы
Велікі — 279 галасоў
Мушкецёры ў мэтро — 205 галасоў
Матныя вожыкі — 204 галасы
Даімчыся да WC — 164 галасы

Да таго ж, спецпрыз ад партала TUT.BY атрымала каманда «Ланцужок дабра», якая даслала на конкурс праект па дапамозе бяздомным жывёлам. Цяпер дзяўчаты з гімназіі 146 і 80-й школы Мінска будуць рэалізоўваць свой праект разам з парталам №1 краіны. Што гэта будзе — хутка ўбачым!

Арганізатары кампаніі “РСС-2: ЭКШН!”: РА «Францыск-група», кампанія VELCOM, «Радио ВА», газета «Комсомольская правда в Белоруссии», Дзіцячы Фонд ААН (UNICEF), партал TUT.BY, «Первый музыкальный канал», інфармацыйна-забаўляльны партал www.333.by.