Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


фото5 траўня споўнілася 117 гадоў самай сталай жанчыне Беларусі — Ганьне Адамаўне Барысевіч. Па працягласьці жыцьця яна цяпер другая ў сьвеце — Кніга рэкордаў Гінэса аддае першынство амэрыканцы Мод-Фары Люз, якая толькі на адзін год старэйшая за спадарыню Барысевіч.

У свае 117 Ганна Адамаўна Барысевіч добра сьпявае. Што да сакрэтаў даўгалецьця, самая сталая жанчына краіны адказала так:

- Бог яшчэ дае сілы… Ня трэба нэрвавацца, дык пражывеш доўга. А будзеш нэрвавацца, злавацца — дык хутка парыесься.

Жанчыны ва ўсім сьвеце жывуць даўжэй за мужчын, гэта аксіёма. Адмыслоўцы-герантолягі, герыятры тлумачаць яе тым, што мужчыны — кармільцы ў сям’і, на працы займаюць больш адказныя пасады… Адным словам, больш бяруць на сябе. І вось з гэтай высновай ня ўсе пагаджаюцца. Бо, як правіла, лёс жанчын-даўгажыхарак вельмі складаны: перажылі яны і вайну, і сьмерць мужоў, і страту дзяцей…

Ганна Барысевіч нарадзілася ў 1888 годзе ў вёсцы Буда пад Ігуменам. Маці памерла, калі ёй было 4 месяцы. Выгадавалі немаўляці бабуля (якая пражыла таксама больш за 100 гадоў) і старэйшая сястра. Адукацыі не атрымала, бо была зь беднай сям’і, толькі пры Леніне "у лікбезе" навучылася расьпісвацца.

- І тады было: як багаты, дык той і сэмінарыю канчае, а як бедны, калі кляс адзін скончыў, дык і добра. І тое, калі мужчына. А бабы не вучыліся. Я толькі навучылася расьпісацца…

Спачатку працавала "на пана", потым на калгас і заўсёды — на ўсю сям’ю. Замуж выйшла не маладой, а праз 13 год муж памёр. Узгадваць пра тое ня любіць.

- Многа ўжо гадоў было, як замуж пайшла. А хто беднага бярэ? Яны і цяпер чакаюць, каб машыну цешча ці цесьць купілі. Тады таксама: як бедны — дык ніхто не бярэ… Усяго хапала пры мужы. Пра гэта няма чаго і гаварыць, яны ўсе роўныя, рэдка, з тысячы адзін мужык харошы.

Мужу Іпаліту ўсё даўно даравала. Але другі раз замуж ісьці і ня думала — усё ўмела рабіць сама.

- Я ўсё сама рабіла, я ўсё ўмела: і шыць, і дровы секчы, і капаць, і араць — усё сама ўмела. Калі чалавек здаровы, малады, дык і цяжкасьцяў ніякіх няма. Вось зараз цяжэй, калі сядзіш і ня можаш нічога рабіць. А тады ўсё робіш зь вясёласьцю: і дзяцей дагледзіш, і абшыеш, і абмыеш…

Ганна Адамаўна выгадавала траіх дзяцей (чацьвёра памерлі маленькімі). Цяпер у яе шасьцёра ўнукаў, 13 праўнукаў і тры прапраўнукі. Жыве яна са старэйшай дачкой Нінай і сям’ёй унука на менскай ускраіне. Мінулай зімой амаль асьлепла — бачыць толькі сылюэты. Але па жыцьці застаецца аптымісткай:

- Жыць добра было, усё добрае было. Самае вясёлае — калі малады чалавек: ці на вечарынку пойдзеш, пагуляеш… Хоць апрануць не было чаго, адна сукенка была. Але я танчыла вельмі добра, дык мяне адусюль выцягнуць — ідзі танцуй. Было весела…

На жыцьцё ня скардзіцца, але напярэдадні Дня Перамогі крыўду, боль душы выказала:

- Вайскоўцы ваявалі на вайне са зброяй, а я з рыдлёўкай на зямлі ваявала. Капалі рыдлёўкай і сеялі, таму што коней не было, пабралі немцы, дык самі запрагаліся ў плуг. Нам цяпер ніякіх прывілеяў няма, а тым, ваенным, ёсьць. Яны заслужылі, а мы не заслужылі, што кармілі і партызанаў. Ваенным дык пэнсію добрую далі, а мне і пэнсіі добрай не далі…

Пэнсія ў самай старэйшай жанчыны краіны цяпер 100 тысяч…

Іна СТУДЗІНСКАЯ