Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Пайшоў ужо пяты месяц запаўнення радыёэфiру на 75 працэнтаў творамi беларускiх выканаўцаў. За гэты час чаго толькi не адбылося: i розныя спiсы спевакоў складалi, i наконт прыналежнасцi Антонава ды Макарэвiча да беларускай музыкi спрачалiся, i фармат некаторыя радыёстанцыi памянялi… Нарэшце дамовiлiся лiчыць беларускiмi ўсе тыя кампазiцыi, у якiх аўтары слоў, музыкi, аранжыроўшчыкi альбо выканаўцы маюць беларускiя каранi.

I ўсё ж сярод ды-джэяў, выканаўцаў, i — самае галоўнае — слухачоў вялiкай аднадушнасцi наконт 75-працэнтнай квоты «слухай сваё» дагэтуль няма. Адны лiчаць, што радыёстанцыi згубiлi ўласны стыль i проста паўтараюць адна адну, бо круцяць, па сутнасцi, адны i тыя ж песнi. Другiя сцвярджаюць, што з’явiўся стымул працаваць больш i лепш, каб цябе пачулi, пазналi, запомнiлi i ўпадабалi… Зрэшты, каб далёка за прыкладамi не хадзiць, перадаём слова прыналежным да «75-працэнтнай тэмы» асобам: што i ў якi бок змянiлася за чатыры месяцы?

Юрый ЦАРОЎ, экс-дырэктар радыёстанцыi «Радыус-FM», кiраўнiк праекта Atlantica:

- Нешматлiкiх беларускiх выканаўцаў радыёстанцыi лiтаральна закруцiлi да дзiрак. Хоць парыў наконт усталявання 75-працэнтнай квоты беларускiх выканаўцаў быў высакародны i зразумелы, але магутнасцi айчыннага шоу-бiзнэсу пакуль не дазваляюць напоўнiць эфiр усiх 16 FM-станцый якаснай i разнастайнай музыкай. Гурт Atlantica, я лiчу, выратоўвае тое, што праект не «злiзваў» расiйскiя аналагi, а выкарыстоўваў лепшыя напрацоўкi, хады i прыёмы заходняй музыкi: Depeche Mode, Modern Talking… Гэту нiшу ў Беларусi Atlantica паспяхова заняла i пачала актыўна рацiравацца ў эфiры. Лепш, каб ратацыя была ўмеранай, не празмернай…

Галiна ШЫШКОВА, спявачка:

- Думаю, што выкажу меркаванне многiх беларускiх артыстаў: калi я чую свае песнi ў радыёэфiры ў вялiкай колькасцi, гэта радуе. Адзiнае, на што варта было б звярнуць увагу ды-джэям, — абвяшчаць, хто менавiта спявае. Бо, напрыклад, пра маю песню «Чай с мятой и ромашкой» слухачы доўгi час гаварылi, што гэта кампазiцыя некага з расiйскiх выканаўцаў… А ўвогуле, я лiчу, калi твае песнi часта гучаць — гэта добрая рэклама. Да таго ж зараз у многiх беларускiх спевакоў павыходзiлi альбомы (сама Галiна таксама прэзентавала нядаўна свой дэбютны дыск. — Аўт.), i для радыёстанцый з’явiлася дастаткова музычнага матэрыялу.

Некаторыя кажуць, што частая «пракрутка» адных i тых жа песень надакучвае. Але гэта называецца жорсткай ратацыяй, гэта такi радыйны прыём: калi кампазiцыя будзе гучаць усяго раз на тыдзень, яе нiхто не пачуе i не запомнiць. Думаю, што нашым выканаўцам трэба ўлiчваць кан’юнктуру музычнага рынку i падладжвацца пад яе. Можна, канешне, крыўдаваць, калi тваю песню не круцяць — аднак тут справа ў тым, што неабходна арыентавацца не на ўласны густ, а на тое, што слухае народ. Зараз надыходзiць лета — значыць, i песнi павiнны гучаць лёгкiя, аптымiстычныя, бадзёрыя. Такая музыка стварае добры настрой, не надакучае, яе хочацца слухаць i слухаць!

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК