177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  2. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  3. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  4. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  5. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  6. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  7. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  8. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  9. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  10. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  11. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  12. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  13. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  14. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  15. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  16. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  17. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  18. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  19. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  20. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  21. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  22. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  23. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  24. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  25. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  26. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  27. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  28. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  29. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  30. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна


«Згубіўся сабака на Белых Росах…», «Новы сабака ў САХ…», «Калі ласка, дапамажыце мне знайсці майго сабаку…», «Жывёла спалохалася выбуху петардаў і збегла…». Шмат такіх аб’яваў у першых днях студзеня можна ўбачыць на форумах і ў сацыяльных сетках. У Гродне ў навагоднюю ноч згубілася некалькі дзясяткаў хатніх жывёл, паведамляе hrodna.life.

Фото: hrodna.life

Валанцёр Пункта часовага ўтрымання безнаглядных жывёл Юлія Сарока распавяла, што сёлета, як і летась, у першых днях студзеня да іх патрапіла шмат жывёл.

Часта ў гэтым вінаватыя самі гаспадары, якія неабачліва ўзялі гадаванцаў у навагоднюю ноч на вуліцу. Феерверк i петарды — абавязковы атрыбут кожнага навагодняга свята. Гучныя выбухі і яркія ўспышкі пужаюць жывёл, у выніку пасля святаў прытулкі перапоўненыя згубленымi сабакамі.

«Спалохаўшыся, сабакі бягуць дзе вочы панясуць. Некаторыя зрываюцца з павадкоў, а часцей яны проста не былі на павадку. Ведаючы, што сабака баіцца феерверкаў, трэба вадзіць яго на павадку, а не спускаць, або выгульваць пасля 12 ночы, — кажа Юлія Сарока. — У групах дапамогі жывёлам у сацыяльных сетках перад навагоднімі святамі часта папярэджваюць гаспадароў, каб тыя былi пільныя i бераглi сваіх гадаванцаў, але многiя зноў не звярнулi ўвагу на гэтыя папярэджанні».

Фото: hrodna.life

Варта як мага хутчэй размяшчаць інфармацыю пра зніклага гадаванца ў сацыяльных сетках. Як адзначаюць валанцёры, сацыяльныя сеткі вельмі дапамагаюць у пошуках.

Як шукаць сабаку, які ўцёк у навагоднюю ноч? Валанцёры «Адданага сэрца» падрыхтавалi інструкцыю для гаспадароў, якія шукаюць сваіх зніклых гадаванцаў.

1. Калі сабака быў пародзісты, то перш за ўсё патэлефануйце заводчыку і ў арганізацыю, дзе ён быў зарэгістраваны.

2. Надрукуйце пабольш аб’яў і флаераў.

3. У аб’яве падрабязна апішыце сабаку, абавязкова прыкладайце фатаграфію і не забудзьцеся напісаць, што гарантуецца ўзнагароджанне. Аб’явы неабходна расклеіць:

• на бліжэйшых пад’ездах

• прыпынках

• крамах

• аўтазаправачных станцыях

• школах, дзіцячых садках, спартзалах, каля паліклінікі.

4. Аб’явы часта зрываюць, таму расклейваць іх неабходна штодня. Флаеры можна раздаць людзям, якія выгульваюць сваіх сабак, не палянуйцеся схадзіць на бліжэйшыя сабачыя пляцоўкі і месцы выгулу сабак. Вельмі дапамагаюць у пошуку сабак школьнікі. Можна схадзіць у бліжэйшыя школы і папрасіць паглядзець сабаку, раздаўшы дзецям флаеры. Звычайна дзеткі з радасцю згаджаюцца і вельмі ўзмоцнена шукаюць, бо так можна зарабіць грошы. Абавязкова падыдзіце да дворнікаў, суседзяў і абавязкова да бабуль, якія сядзяць ля пад’езду. Чым больш людзей будзе ведаць, што згубіўся сабака, тым лепш.

5. Абыдзіце ўсе заакрамы і ветэрынарныя клінікі ў вашым раёне, таксама ўсе буйныя клінікі і заакрамы ў вашым горадзе.

Часта людзі, якія падбіраюць сабаку на вуліцы, звяртаюцца за дапамогай у ветэрынарныя клінікі ці проста могуць прыйсці ў краму за пакупкамі. Пакіньце інфармацыю ветэрынарным лекарам і прадаўцам гэтых магазінаў, абавязкова наляпіце аб’явы.

6. Звярніцеся ў САХ.

7. Дайце аб’яву ў газеты, на радыё і тэлебачанне.

8. Абавязкова дайце аб’яву ў інтэрнэце.

9. Патэлефануйце ў прытулак і пакіньце інфармацыю пра вашага сабаку.

10. Некалькі разоў у дзень абыходзьце тыя месцы, дзе вы часцей за ўсё гулялі са сваім гадаванцам.

-55%
-20%
-5%
-12%
-30%
-20%
-30%
-15%
-20%
-10%