Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як пісаў савецкі клясык, ім бы толькі дзень прастаяць і ноч пратрымацца. Бо сёньня — апошні дзень, калі любы чалавек можна прагаласаваць за другую тройку фіналістаў кампаніі “RSS-2: ЭКШН!”. Тым часам сябры Журы ўжо спрабавалі расставіць прыярытэты і вызначыць, “хто тут круты”.

Задавалася такім сакрамэнтальным пытаньнем Журы днямі, калі спрабавала вызначыць “свайго” пераможцу (нагадаем, па правілах акцыі, аднаго фіналіста выбірае Журы, аднаго — гледачы).

Па законах жанру, на пасядзелцы не абыйшлося без разборак. Напрыклад, Вольга Шастакова, журналістка “Комсомольской правды в Белорусии”, пажаліліася, што ёй часта вельмі цяжка было адэкватна апісаць акцыю.
“Акцыя з мушкецёрамі была супэрвідовішчная, але яе было вельмі цяжка апісаць, — кажа Вольга. — Нашмат прасьцей было працытаваць сьметніцу ці расказаць, да каго чапляўся матны Вожык. А калі я пісала, што гучала клясычная музыка, то не магла словамі перадаць атмасфэру акцыі, — заўважае Вольга. — Калі мушкецёры танчаць брэйкданс, то адназначна лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачытаць”.

Таму каб не лахануцца, пры адборы акцыі-прызэра Журы кіравалася такімі крытэрамі:

 — “доўгайгральнасьць” — колькі часу яна будзе “працаваць у народзе”;
 — мэдыягенічнасьць — каб было што здымаць і што паказваць потым у выглядзе фінальнага роліка;
 — соцыягенічнасьць — ці цікава было людзям глядзець і ўдзельнічаць у акцыю;
 — актуальнасьць праблемы;
 — арыгінальнасьць рашэньня;
 — гатоўнасьць каманды да рэалізацыі акцыі.

Пакуль Журы марудзіць з вызначэньнем абсалютнага пераможцы. “Некалькі зь іх на прыкладна аднолькавым добрым узроўні, таму трэба не памыліцца і абраць найлепшы варыянт”, — матывуюць арганізатары адцягваньне часу, але запэўніваюць: “Без узнагароды не застанецца ніхто”.

І калі Журы амаль вызначылася з пераможцам, то гледачы / чытачы, нават кожны жадаючы, яшчэ змогуць паўплываць на лёс любімай каманды, прагаласаваўшы сёньня да канца дня за адну зь іх.

Прагаласаваць можна з сайта кампаніі “РСС-2: ЭКШН!” www.studumka.com, з галоўнай старонкі партала www.tut.by, а абанэнты кампаніі VELCOM змогуць аддаць свой голас камандзе праз SMS (запрос RSSGOLOS на нумар 511 — умовы галасаваньня).

Арганізатары кампаніі «РСС-2: ЭКШН!»: РА «Францыск-група», кампанія VELCOM, «Радио ВА», газета «Комсомольская правда в Белоруссии», Дзіцячы Фонд ААН (UNICEF), партал TUT.BY, «Первый музыкальный канал», інфармацыйна-забаўляльны партал www.333.by.
0058648