Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Важны ўчастак работы па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС — утрыманне зон адчужэння i адсялення. Плошча гэтых тэрыторый (дзе створаны асаблiвы прававы рэжым) складае больш чым 6 тысяч кв. кiламетраў. Прадпрыемствамi «Палессе» i «Радон» на працягу 2001-2004 гадоў тут быў выкананы значны аб’ём спецыяльных работ.

На адселеных тэрыторыях i ў рэабiлiтуемых населеных пунктах пахаваны 1753 падворкi i 84 вытворчыя будынкi. Выканана дэзактывацыя 100 дзiцячых садкоў i школ, 36 народнагаспадарчых аб’ектаў, ачышчана 128 вентыляцыйных установак прамысловых прадпрыемстваў Гомельскай вобласцi.

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела рэабiлiтацыi забруджаных тэрыторый Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Генадзь Анцыпаў, у могiльнiках зараз захоўваецца каля 1 мiльёна тон радыеактыўных адходаў. Штогод гэтая колькасць папаўняецца яшчэ на 10-20 тыс. тон. Iх захоўванне знаходзiцца пад пастаянным наглядам — у поўным аб’ёме праводзяцца рэгламентныя работы па кантролю, утрыманню i абуладкаванню.

Паводле слоў Генадзя Анцыпава, мяркуецца, што на працягу блiжэйшага часу будзе поўнасцю завершана рэалiзацыя мерапрыемстваў па дэзактывацыi тэрыторый дзiцячых садкоў, школ, медыцынскiх устаноў, прамысловага абсталявання. Зараз сумесна з Рэспублiканскiм цэнтрам радыяцыйнага кантролю i манiторынгу, абласнымi цэнтрамi гiгiены i эпiдэмiялогii пачалася апрацоўка ўсiх баз адпаведных звестак.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ