/

Міністэрства культуры адказала на зварот адносна надання бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адказ на сваёй старонцы ў Facebook змясціў ініцыятар збора подпісаў, кіраўнік незарэгістраванага «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

У Мінкульце адзначылі, што ў прадстаўленай прапанове «не ўтрымліваецца дакументальнага абгрунтавання і поўнай, дакладнай і якаснай фіксацыі графічнымі сродкамі элемента, якому прапануецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці».

За подпісам намесніка міністра культуры Алеся Яцко напісана, што «неабходна правесці грунтоўнае навуковае даследаванне з мэтай выяўлення арыгінальных архіўных дакументаў і матэрыялаў», і гэта «патрабуе працяглай працы вучоных і адпаведных фінансавых выдаткаў».

Дашкевіч, які забраў адказ з міністэрства і змясціў яго ў Facebook, здзівіўся «глупству фармулёвак».

— Адукаваныя людзі кажуць, што ім трэба праводзіць нейкую навуковую працу, каб высветліць, ці быў бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўным з 1991 па 1995 год. Не раскопкі ж трэба праводзіць — дастаткова паглядзець, пад якім сцягам прымаў прысягу Лукашэнка. Адказ ні пра што: не сказалі ні «так», ні «не», — распавёў актывіст TUT.BY.

Калі пытанне толькі ў фінансаванні, то ён гатовы сабраць сродкі для даследавання талакой, дадаў Дашкевіч.

— Нацыянальная сімволіка перастала радыкалізавацца ўладамі, — лічыць актывіст. Ён патлумачыў сваё меркаванне: — На дзяржканалах у апошні час пра бел-чырвона-белы сцяг выказваліся нейтральна.

Збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (які ўжо мае герб «Пагоня») пачаўся пасля акцыі 19 верасня. Актывісты, па іх словах, сабралі больш за 10 тысяч подпісаў і перадалі іх у Міністэрства культуры напрыканцы кастрычніка.

-35%
-34%
-20%
-44%
-10%
-30%
-30%
-20%
0067154