Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Сёння сталі вядомыя вынікі інтэрнэт-галасавання за першыя тры фінальныя акцыі кампаніі “РСС-2: ЭКШН!”. Арганізатары кампаніі адмаўляюцца даваць любыя каментары на гэты конт, спасылаючыся на прэзумпцыю нейтральнасці.

“Мы ніяк не збіраемся каментаваць вынікі галасавання, — сказаў каардынатар кампаніі Сяргей Сахараў. — Па-першае, таму што арганізатары зараз захоўваюць нейтралітэт у адносінах да ўсіх удзельнікаў. А па-другое, таму што вынікі галасавання на сайце www.studumka.com не з’яўляюцца канчатковымі”.

Тым не менш, як удалося даведацца, паводле інфармацыі з www.studumka.com вынікі галасавання за першую тройку фіналістаў наступныя:

Каманда №1 “Процігазы на прыпынках” — 34, 13%
Каманда №2 “Гаваркая сметніца” — 59%
Каманда №3 “Мушкецёры ў метро” — 6,9%

Трэба адзначыць, што вынікі галасавння на сайце www.studumka.com сапраўды не з’яляюцца канчатковымі. Бо да іх будуць плюсавацца галасы наведвальнікаў парталу www.tut.by, а таксама абанентаў кампаніі Velcom, якія галасавалі за фіналістаў праз SMS. Такім чынам агульныя лічбы будуць агучаныя пазней.

Тым часам з 22 па 29 красавіка ўключна ідзе выбар лідэра з другой тройкі фіналістаў “РСС-2: ЭКШН!”.

Каманда №4 — «Матныя Вожыкі» (Магілёў)
Каманда №5 — «Даімчыся да WC» (Мінск)
Каманда №6 — «Велікі» (Мінск)

Падрабязна пра каманды і іх акцыі можаце пачытаць на сайце кампаніі www.studumka.com.

Нагадаем, зараз гледачы кампаніі са спісу 6-ці каманд галасуюць за свайго аднаго фаварыта. Другога фаварыта агучыць Журы кампаніію. У выніку будуць абраныя дзве каманды, якія і атрымаюць лаўры пераможцаў. Іх акцыі лягуць у аснову відэаролікаў, што будуць трансляваць цэнтральныя ТБ-каналы.

Пакуль жа прагаласаваць за каманды можна наступным чынам:

1. Зайсці на сайт кампаніі «РСС-2: ЭКШН!» www.studumka.com, даведацца пра ход кампаніі і яе падрабязнасці і прагаласаваць за СВАЮ каманду.

2. Абаненты кампаніі VELCOM змогуць даведацца пра ўмовы галасавання і назвы каманд, даслаўшы SMS-запыт RSSGOLOS на нумар 511 (кошт паведамлення 110 рублёў). Непасрэдна прагаласаваць — даслаўшы SMS-запыт з нумарам каманды, што спадабалася на нумар 3330.

3. Таксама можна прагаласаваць за каманды з галоўнай старонкі партала www.tut.by

Арганізатары кампаніі «РСС-2: ЭКШН!»: РА «Францыск-група», кампанія VELCOM, «Радио ВА», газета «Комсомольская правда в Белоруссии», Дзіцячы Фонд ААН (UNICEF), партал TUT.BY, «Первый музыкальный канал», інфармацыйна-забаўляльны партал www.333.by.
0058648