Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У блiжэйшыя суткi паўночны вецер прынясе ў Беларусь халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

Паводле слоў спецыялiста, у наступную ноч на большай частцы тэрыторыi краiны, а ўдзень у асобных раёнах чакаюцца ападкi — дождж з пераходам у мокры снег. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе ад мiнус 2 градусаў да плюс 3 градусаў. Толькi ў Гомельскай вобласцi яшчэ будзе да 6 градусаў цяпла. У дзённы час тэмпература паветра не перавысiць 2-8 градусаў вышэй нуля.

Паводле слоў спецыялiстаў, 21-22 красавiка захаваецца панiжаны тэмпературны рэжым. Часам пройдуць ападкi ў выглядзе мокрага снегу. У начныя гадзiны тэмпература паветра складзе ад мiнус 2 градусаў да плюс 3 градусаў, пры праясненнях — да мiнус 5 градусаў. Дзённая тэмпература iстотна не зменiцца i складзе 3-8 градусаў цяпла.

Паводле папярэднiх ацэнак сiноптыкаў, даволi халоднае надвор’е захаваецца i ў наступныя выхадныя днi. У суботу, 23 красавiка, у шэрагу раёнаў пройдзе невялiкi мокры снег. Тэмпература паветра складзе ад мiнус 3 градусаў да плюс 2 градусаў, удзень — ад 3 да 9 градусаў цяпла. У нядзелю, 24 красавiка, будзе на 2-3 градусы цяплей. У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра пачне паступова павышацца.

Каментуючы гэты прагноз, галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра адзначыла, што iстотнае пахаладанне ў трэцяй дэкадзе красавiка — звычайная прыродная з’ява. Снег, якi выпадзе 20-24 красавiка, будзе невялiкiм i асаблiвай бяспекi для сельгаскультур не ўяўляе. Тым не менш, такое надвор’е не спрыяе сельгасработам.

Мiж тым, папярэднiя дзве дэкады надвор’е было надзвычай цёплым, што бывае адзiн раз у 10 гадоў, адзначыла Вольга Фядотава.
,