Што не паспела зрабіць прырода, зрабілі камунальныя службы. 24 лістапада супрацоўнікі Зелянбуда спілавалі ствол старадаўняга каштана ля дома Элізы Ажэшкі. Яму было каля 150 гадоў, ён быў сведкам часоў, у якія жыла пісьменніца, распавядае hrodna.life.

Фото: hrodna.life

Праблемы ў каштана пачаліся ў 2008 годзе пасля рэканструкцыі вуліцы Ажэшкі. Заціснуты бетоннай пліткай, ён пачаў імкліва засыхаць. Тады на дрэва звярнуў увагу гарадскі актывіст Ігар Лапеха. Ён нават накіроўваў да ўладаў зварот, у якім папярэджаў пра верагодны сумны лёс расліны, але атрымаў звычайную адпіску

У 2016 годзе краязнаўца прапаноўваў варыянт выратавання дрэва, але зноў да яго меркавання ніхто не прыслухаўся.

Праз паўгода, у чэрвені, праз Гродна прайшоў магутны цыклон, які пашкодзіў многія старыя дрэвы ў цэнтры Гродна. Дасталося і каштану Элізы Ажэшкі.

Фото: hrodna.life

Фото: hrodna.life

Фото: hrodna.life

Фото: hrodna.life

Пасля ўрагану камунальныя службы прыйшлі да высновы, што дрэва трэба спілоўваць бо яно нясе пагрозу пешаходам і транспарту. Службы атрымалі дазвол ад гарадскіх уладаў, а ў лiстападзе прыступілі да спілоўкі рэштак дрэва.

«Ратаваць тут не было чаго, паглядзіце якія дзіркі ў ствале. Такое дрэва ў цэнтры горада пакідаць небяспечна», — сказаў адзін з рабочых Зелянбуда.

У выніку летняга ўрагану вуліца Ажэшкi страціла многа дрэў. Камунальныя службы абяцалі пасадзiць новыя.

-10%
-10%
-10%
-20%
-17%
-10%
-20%
-10%
0071694