Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Кампанія “РСС-2: ЭКШН!” працягвае сеяць разумнае-добрае-вечнае па краіне. 15 красавіка ў Магілёве, а 16 у Мінску прайшлі яшчэ тры фінальныя акцыі кампаніі.

15 красавіка на вуліцы Ленінскай горада Магілёва праходзіла чацьвёртая фінальная акцыя кампаніі “РСС-2: ЭКШН!” пад кодавай назвай “Матны вожык”.

Выпадковае, але сімвалічнае супадзенне: менавіта ў гэтыя дні споўнілася 30 год з дня выхаду на экраны легендарнага супермульта “Вожык у тумане”.

Удзельнікі каманды — Вольга Барысава, Лена Жданоўская, Віталь Ругайн і Максім Мазілкін — пра гэта не ведалі. Усе, акрамя Максіма, — вучні 11 класа гімназіі №1 (Максім — студэнт Беларуска-Расійскага універсітэта) — вырашылі скончыць з мацюкамі на вуліцах, выбраўшы досыць арыгінальны спосаб.

Матны Вожык - герой акцыі — персанаж дзіцячых страшылак, досыць папулярны ў піянерскіх летніках. Вожыка можна выклікаць уначы, сабраўшы для гэтага 33 матныя словы. Калі ён з’яўляецца, то пачынае мацюкацца, і яго трэба “перагаварыць”. Усё атрымліваецца паспяхова — Вожык выконвае любое жаданне. Невядома, ці зяўлялася гэтая амаральная жывёліна хоць аднойчы да каго-небудзь, бо зразумела, што набраць 33 розных мацюкі калі і магчыма, то вельмі ўжо складана.

Такім чынам, пры дапамозе Вожыкаў каманда магілёўцаў вырашыла змагацца з негатывам. І насамрэч, мінус на мінус даў плюс — ахвяры Вожыка пасля сеансу “культуры мовы” былі вельмі задаволеныя.

Вожыкі (пераапранутыя ў касцюмы вожыкаў Максім і Віталь) са сваімі ідэйнымі сябрамі (Оля і Лена) ішлі па брукаванай Ленінскай і чапляліся да мінакоў з пытаннем: “Ці мацюкаецеся Вы?” Дзяўчаты прасілі напісаць на паперцы пару матных словаў, а Вожыкі, каб назаўсёды пазбавіць “ахвяраў” ад здольнасці мацюкацца, дарылі ім “глушылкі матаў” — прышчэпкі, якія трэба начапляць на рот, калі хочацца сказаць нешта “не тое”.

Гэтай калючай “дэлегацыі” трапляліся і дзеткі, якія маглі б самі даць фору любому Вожыку (убачыўшы кампанію, адна з малых закрычала: “О, *ля, да нас ідуць!”), і таварыш міліцыянер (прызнаў, што час ад часу ўжывае маты, але напісаць адмовіўся: “Я пры выкананні”), і бабулькі, якія сачылі за працэсіяй. І толькі адзін чалавек прызнаўся, што не ўжывае матныя словы, але толькі апошніх 15 гадоў.

А 33 розныя матныя словы Калючыя так і не назбіралі.

На наступны дзень, 16 красавіка, каля Цырку быў зладжаны адмысловы веласіпедны тур.

Удзельнікаў гэтай акцыі аб’яднала адно жаданне: паказаць, што веласіпед — таксама транспарт. Проста іх гэтаксама, як і аўтара ідэі, Андрэя Розума, задрала, што ў сталіцы Бацькаўшчыны не пракоцішся спакойна на веліку па праезжай частцы. Пешаходы небеспадстаўна лічаць, велік на тратуары — крыніца лакальнага ДТЗ: "Саб'юць, гады!". У сваю чаргу вадзілы таксама неадэкватна рэагуюць, калі бачаць велік на дарозе — "Што ГЭТА такое?". А ў "Правілах дарожнага руху" ясна напісана: любы веласіпедыст мае свой законны метр праезжай часткі.

Аўтар ідэі акцыі — Андрэй Розум — паглядзеў на ўсё гэта і вырашыў, што і вадзілам, і веласіпедыстам трэба давесці: катайцеся па дарозе, болей і часцей — і будзе вам шчасце! Згодных з такім мэсыджам вела-шафёраў ў суботу ля цырку сабралася больш за дзясятак: повары, будаўнікі, нявесты, студэнты, офісныя клеркі і інш. Кантынгент як мае быць! І гэта далёка не ўсе, хто вырашыў адстойваць законныя правы прыніжаных і зняважаных на двух колах.
Аўтар ідэі і ягоныя памагатыя гэтым турам не паставілі кропку на сваім ЭКШНе. На гэтым тыдні гараджан чакае сапраўдны вела-экшн. Што гэта будзе за шоў, Розум з кампаніяй маўчаць. Але відовішча будзе яшчэ тое!

"Незалежна ад таго, на якой мове мы размаўляем, якога колеру наша скура — усім нам неабходна…"

…рэгулярна рабіць пі-пі, і не толькі. Менавіта з гэтага мэсыджу зыходзіла яшчэ адна каманда — "Зялёны колер тваёй патрэбе", калі ладзіла свой ЭКШН! у субботу, 16 красавіка, у парку Горкага.

Што рабіць, калі ў патрэбны час і ў патрэбным месцы не знаходзіцца патрэбнай установы? "Мы кажам не толькі пра біяпрыбіральні, але ўвогуле пра ўсе прыбіральні. Калі ў цэнтры горада яшчэ можна іх знайсці (напрыклад, забегчы ў славуты цэнтральны Макдональдс, то ў раёнах, далёкіх ад цэнтру, табе, напэўна, прыйдзецца трываць ці зайсці ў пад'езд," — кажуць удзельніцы каманды, студэнткі БДПУ Святлана Каралькевіч, Аня Мялік, Дыяна Носава і Наташа Чэрнік. — "І нам гэта не падабаецца".

Дзяўчаты ўсё зрабілі проста. Зрабілі муляж прыбіральні (нешта падобнае Журы кампаніі ўжо сустракала і ў іншых заяўках). Але заставалася пытанне нумар 2: "Нават калі прыбіральня паблізу, людзі не заўсёды даносяць туды свой "груз", — кажа Дыяна. І менавіта таму "зялёна-каляровыя" назвалі свой ЭКНШ! — "Даімчыся да WC". На дарожках у парку Горкага расставілі аранжавыя фішкі, дасталі машынкі з дыстанцыйным кіраваннем, паставілі ў канцы дыстанцыі свой імправізаваны WC.

"Усё, што вам трэба — гэта як мага хутчэй аб'ехаць перашкоды і дабрацца да прыбіральні," — дзяўчаты ўжо тлумачылі "rules" першай двойцы гоншчыкаў.

У якасці прыза пераможца атрымліваў сімвалічны падарунак — «начную вазу» з залатым дном.

Цікава, але дзеці спраўляліся вельмі хутка, у дарослых справа ішла цяжэй. Але можна было толькі дзівіцца, з якім імпэтам адзін з бацькоў, вылецеўшы на сваёй тачцы пяты раз, спрабаваў ізноў.

Прызы скончыліся, Але народ упарта не жадаў разыходзіцца і ганяў за «проста так». І нават калі сабралі фішкі, тубзік і машынкі, у алеі парку ўсё яшчэ заставаўся юнак, які задуменна сядзеў на гаршчку з надпісам: "Вырасту — стану біяпрыбіральняй!!!"

Нагадваем, на гэтым тыдні праходзіць галасаванне за першыя тры акцыі (гл. «Комсомольскую правду в Белоруссии» за 14.04) каманд-пераможцаў. Прагаласаваць за любімую каманду можна з сайта кампаніі “РСС-2: ЭКШН!” www.studumka.com. Абаненты кампаніі VELCOM могуць даведацца правілы галасавання, паслаўшы SMS-запыт RSSGOLOS на нумар 511, ці адразу прагаласаваць, скінуўшы нумар каманды на нумар 3330. Кошт паведамлення — 110 рублёў.

Арганізатары кампаніі «РСС-2: ЭКШН!»: РА «Францыск-група», кампанія VELCOM, «Радио ВА», газета «Комсомольская правда в Белоруссии», Дзіцячы Фонд ААН (UNICEF), партал TUT.BY, «Первый музыкальный канал», інфармацыйна-забаўляльны партал www.333.by.