Выданне пяцітомніка перакладаў твораў Святланы Алексіевіч плануецца да яе дня нараджэння ў канцы мая 2017 года. Аўтарскія правы на пераклад выдавецтву «Логвінаў» бясплатна перадала сама нобелеўская лаўрэатка. Кнігі надрукуюцца як у «народным» варыянце покетбука (у мяккай вокладцы), але таксама плануецца выдаць і падарункавы варыянт у цвёрдай вокладцы, аб’яднанай скрынкай. Пра гэта паведаміў TUT.BY дырэктар кнігарні «ЛогвінаЎ» Павал Касцюкевіч.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

— Ужо былі пераклады на беларускую, але мова не стаіць на месцы, і за 90-ыя і 2000-я беларуская мова памянялася. Да таго ж у савецкія часы не ўсё можна было пісаць. Гэтыя выданні будуць без цэнзуры, пераклады робяцца з найноўшых выданняў. Чакаецца, што напрыканцы працы Святлана Алексіевіч аўтарызуе пераклад.

Да канца года перакладчыкі плануюць завершыць працу. Потым выдавецтва, магчыма, абвесціць адкрыты конкурс на дызайн пяцітомніка.

— У нас ёсць сродкі на перакладчыкаў і макет. Пра пошук грошай на выданне мы яшчэ будзем думаць. Ёсць две стратэгіі: краудфандынг альбо знайсці партнёра. Але ў любым выпадку кніга будзе.

Тыраж збораў будзе залежыць ад попыту сярод чытачоў і колькасці грошай на выданне.

 — «Час сэканд-хэнд» у беларускім перакладзе разышоўся тыражом 1,5 тысячы, што для Беларусі - поспех. Спадзяемся на не меншы тыраж, бо гэта першы пяцітомнік, амаль поўны збор твораў.

Перакладчыкамі сталі Ўладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Валянцін Акудовіч, Барыс Пятровіч і Сяргей Дубавец. Перакладаць запрасілі выбітных літаратараў, вядомых найперш сваімі ўласнымі творамі, асоб, якія выдатна адчуваюць стылістыку, а таксама з"яўляюцца публічнымі постацямі.

— Пяць нашых перакладчыкаў - уплывовыя людзі не толькі ў сваёй галіне, але ўвогуле ў краіне. Нам было вельмі важна падтрымаць рэнамэ айчыннай літаратуры, каб пры дапамозе твораў набелянткі наладзіць дыялог у грамадстве. Пры пасярэдніцтве літаратуры паразважаць з суграмадзянамі пра найноўшую беларускую гісторыю і сацыяльныя метамарфозы, — кажа Павал Касцюкeвіч.

{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-30%
-65%
-15%
-15%
-10%
-15%
-35%
-21%