Пять произведений Светланы Алексиевич в переводе на белорусский язык выпустит издательство «Логвинов». Переводчиками стали поэт и переводчик Андрей Ходанович, писатель Владимир Орлов, философ Валентин Акудович, публицист Сергей Дубовец и писатель Борис Петрович.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY
Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Переводчики выбирали произведения, руководствуясь личными предпочтениями и убеждениями.

Писатель Владимир Орлов выбрал «Чернобыльскую молитву», потому что события апреля 1986 года отпечатались в его памяти тревогой и страхом за жизнь близких.

— Калі я даведаўся пра аварыю і радыёактыўныя хвалі, я сустрэў мясцовага высокапастаўленага чыноўніка. Я запытаўся ў яго, ці ёсць нейкая небяспека. У меня былі малыя дзеці. Ён падняў мяне на смех, казаў, што яны звязваліся з Масквой, і ім казалі, што гэта чуткі і ўсё пад кантролем. А калі я паехаў у Магілёўскую вобласць, у мяне страшэнна свірбела галава. Потым я даведаўся, што гэта прыкмета ўздзеяння радыяцыі. Гэта было якраз у канцы красавіка, я вярнуўся дамоў, і ўсё прайшло. Але ўспамін жывы ў маёй памяці.

Владимир Орлов согласен с профессором Юрием Бандажевским, который предрек, что результат чернобыльской катастрофы аукнется через 30 лет. Писатель считает, что его предупреждение сейчас подтверждается резко возросшим числом онкологических заболеваний даже у молодого поколения. Поэтому, по его мнению, книга Алексиевич приобретает актуальность.

— Сярод маналогаў яе герояў мне найбольш блізкія маналог выпускніка філасофскага факультэта з крымінальным мінулым, які цяпер на зоне. Можа, там ён знайшоў сабе і свой шлях да Бога, у размове з аўтаркай ён некалькі разоў цытуе псалом. Я рады, што ў мяне была магчымасць выбару. Але кожная кніга Алексіевіч па-свойму моцная і патрэбная, актуальная ў XXI стагоддзі.

Фрагмент перевода Владимира Орлова «Чернобыльской молитвы»:

На чарнобыльскай зямлі шкада чалавека. Але яшчэ больш шкада звера… Я не агаварылася. Зараз патлумачу… Што заставалася ў мёртвай зоне пасля таго, як сыходзілі людзі? Старыя пагосты і біямагільнікі, так называюць могілкі для жывёлы. Чалавек ратаваў толькі сябе, усім астатнім ён здрадзіў, пасля ягонага ад’езду ў вёскі заходзілі салдаты або паляўнічыя і расстрэльвалі жывёл. А сабакі беглі на чалавечы голас… і каты…І коні таксама нічога не маглі зразумець… А яны ў чым вінаватыя — ні звяры, ні птушкі, і паміралі яны моўчкі, а гэта яшчэ страшней. Некалі індзейцы ў Мексіцы і нават нашыя продкі ў дахрысціянскай Русі прасілі даравання ў жывёлін, якіх забівалі сабе на пракорм. А ў старажытным Егіпце жывёліна мела права паскардзіцца на чалавека. У адным з папірусаў, адшуканых у пірамідах, напісана: «Не знойдзена ніводнай скаргі быка на N». Перад сыходам у царства мёртвых егіпцянін чытаў малітву, у якой былі і такія словы: «Я не крыўдзіў ніякае стварэнне. Я не адбіраў у жывёл ні зерня, ні травы».

Што даў чарнобыльскі досвед? Ці наблізіў ён нас да гэтага маўклівага таямнічага свету «іншых»?

Аднойчы бачыла, як салдаты ўвайшлі ў пакінутую людзьмі вёску і пачалі страляць…

Бездапаможныя крыкі жывёл… Яны крычалі на розных сваіх мовах… Пра гэта ўжо напісана ў Новым Запавеце. Ісус Хрыстос прыходзіць у Іерусалімскі храм і бачыць там жывёлін, падрыхтаваных да рытуальнай ахвяры: у іх перарэзаныя гарлякі, яны сплываюць крывёю. Ісус закрычаў: «…вы ператварылі дом малітвы ў прытон разбойнікаў». Ён мог бы дадаць — у бойню… Для мяне сотні пакінутых у зоне біямагільнікаў - тыя ж старажытныя капішчы. Толькі якому з багоў? Богу навукі і ведаў ці Богу агню? У гэтым сэнсе Чарнобыль далей за Асвенцім і Калыму. Далей за Халакост. Ён прапануе закончанасць. Упіраецца ў нішто.

Іншымі вачыма бачу свет навокал… Паўзе па зямлі маленькая мурашка, і яна цяпер да мяне бліжэй. Птушка ляціць у небе, і яна бліжэй. Паміж мной ды імі адлегласць скарачаецца. Няма ранейшай бездані. Усе — жыццё.

Андрей Ходанович также сам выбрал книгу для перевода. «Цинковые мальчики», по его мнению, чрезвычайно актуальное произведение именно сегодня.

— Зусім недалёка ад нас ідзе вайна, і ўсім нам баліць за тое, што робіцца ва Украіне. Гінуць мірныя жыхары і гінуць салдаты. Не толькі тыя, што абараняюць сваю радзіму, але і тыя, што едуць у іншую краіну на нікому не патрэбную вайну. Хацелася б, каб у гэтыя часы кніжку Алексіевіч прачытала (ці перачытала) максымальная колькасьць людзей. Апроч гэтага, вельмі важна, каб кніжкі нобелеўскай лаўрэаткі, што прадстаўляе Беларусь, сёння маглі прачытаць у Беларусі па-беларуску, у новых перакладах, — объясняет Андрей Ходанович.

К переводу Ходанович приступил несколько месяцев назад и планирует к концу года завершить работу.

Фрагмент перевода Андрея Ходоновича «Циновых мальчиков»:

Калі ён сыходзіў з дому, я перачытвала яго афганскія лісты, хацела дакапацца, зразумець, што з ім. Нічога асаблівага ў іх не знаходзіла, ён пісаў, што сумуе па зялёнай траве, прасіў бабулю сфатаграфавацца на снезе і даслаць яму здымак. Але ж я бачыла, адчувала, што з ім нешта адбываецца. Мне вярнулі іншага чалавека… Гэта быў не мой сын. А я сама адправіла яго ў войска, калі ён меў адтэрміноўку. Я хацела, каб ён зрабіўся мужным. Пераконвала яго і сябе, што служба зробіць яго лепшым, мацнейшым. Я адправіла яго ў Афганістан з гітарай, зладзіла на развітанне салодкі стол. Ён сяброў сваіх паклікаў, дзяўчатак… Памятаю, я дзесяць тартоў купіла.

Адзін толькі раз ён загаварыў пра Афганістан. Пад вечар… Заходзіць на кухню, а я трусіка гатую. Міска ў крыві. Ён пальцы ў гэтую кроў памачаў і дзівіцца на яе. Разглядае. І сам сабе кажа:

— Прывозяць сябра з прабітым жыватом… Ён просіць, каб я яго прыстрэліў… І я яго прыстрэліў…

Пальцы ў крыві… Ад трусінага мяса, яно свежае… Ён гэтымі пальцамі хапае цыгарэту і сыходзіць на балкон. Больш са мной у той вечар — ні слова.

Пайшла я па дактарах. Вярніце мне сына! Уратуйце! Усё расказала… Правяралі яны яго, глядзелі, але, апроч радыкуліту, нічога ў яго не знайшлі.

Фрагмент перевода Валентина Акудовича «У войны не женское лицо»

«Я ноччу вось-вось прачнуся… Як быццам нехта ну… плача побач… Я — на вайне…

Мы адступаем… Пасля Смаленска нейкая жанчына выносіць мне сваю сукенку, я адразу пераапранаюся. Іду адна… сярод мужыкоў. Толькі што была ў нагавіцах, а цяпер іду ў летняй сукенцы. У мяне раптам пачаліся гэтыя справы… Жаночыя. Раней пачаліся, пэўна, ад хвалявання. Ад пакутаў, ад крыўды. Дзе тут што знойдзеш? Сорамна! Як мне было сорамна! Пад кустамі, у канавах, у лесе на пнях спалі. Столькі нас было, што месца ў лесе ўсім не хапала. Валакліся мы разгубленыя, падманутыя і нікому ўжо не верылі… Дзе нашыя самалёты, дзе нашыя танкі? Тое, што лётае, поўзае, грукоча, — усё нямецкае.

Такая я патрапіла ў палон. У апошні дзень перад палонам перабіла яшчэ абедзве нагі… Ляжала і пад сябе мачылася… Не ведаю, якімі сіламі адпаўзла ноччу ў лес. Выпадкова падабралі партызаны…

Мне шкада тых, хто гэтую кнігу прачытае, і хто яе не прачытае…"

«У мяне было начное дзяжурства… Пайшла ў палату для цяжка параненых. Ляжыць капітан… Дактары папярэдзілі мяне перад дзяжурствам, што ноччу ён памрэ. Не дажыве да ранку… Пытаюся яго: «Ну як? Чым табе дапамагчы?» Ніколі не забуду… Ён раптам усміхнуўся, такая харошая ўсмешка на спакутаваным твары: «Расшпілі халат… Пакажы мне свае грудзі… Я даўно не бачыў жонку…» Я разгубілася, я ж яшчэ нават не цалаваная была. Нешта я там яму адказала і збегла. Вярнулася праз гадзіну.

Ён ляжаў мёртвы. І тая ўсмешка ў яго на твары…"

{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-10%
-58%
-20%
-14%
-20%
-15%
-20%