Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Вiцебскi абласны савет дэпутатаў, згодна з прапановай Камiсii Рэспублiкi Беларусь па дэлiмiтацыi i дэмаркацыi Дзяржаўнай мяжы, прыняў рашэнне аб змяненнi мяжы Вiцебскай вобласцi з Лiтоўскай Рэспублiкай.

У склад зямель Лiтоўскай Рэспублiкi перададзены 13 зямельных участкаў Браслаўскага i Пастаўскага раёнаў агульнай плошчай 11,5 гектара (сельскагаспадарчых зямель — 2,4 гектара, лясных — 5,9, iншых зямель — 3,2). А ў сваю чаргу ў склад Вiцебскай вобласцi землекарыстальнiкамi вышэйназваных раёнаў прыняты 14 зямельных участкаў агульнай плошчай 10,7 гектара (3,6 — сельгасзямель, 4,6 — лясных, 2,5 гектара iншых)…

Таксама ўзаемна перададзены 74 зямельныя ўчасткi на тэрыторыi памежных раёнаў Гродзенскай вобласцi i Лiтвы.

Аляксандр ПУКШАНСКI
,