Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


На працягу тыдня на надвор’е Беларусi будуць iстотна ўплываць паветраныя масы з боку Заходняй Еўропы.

Таму, як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, да 17 красавiка ў краiне чакаецца ўмерана цёплае надвор’е, невялiкiя i кароткачасовыя ападкi пройдуць часам ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi. Тэмпература паветра ўначы ў гэтыя днi будзе вагацца ад 5 да 11 градусаў, а ўдзень стане воблачна, i не больш чым 12-19 градусаў цяпла.

Істотнае пахаладанне прыйдзе на тэрыторыю нашай краiны толькi ў пачатку наступнага тыдня, калi ў паўночных раёнах дзённы тэмпературны фон панiзiцца да 7-11 градусаў. Праўда, уначы застануцца тыя ж 5-10 градусаў цяпла, i замаразкаў пакуль не чакаецца.

Сяргей Куркач
,