Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Менчукі, якія сочаць за кампаніяй “РСС-2: ЭКШН!”, выступілі сёньня з ініцыятывай стварэньня ў Менску Музэю бруду. Штуршком да такой ідэі стала “Выстава сьмецьця”, якая гэтымі днямі ладзіцца ў лёнданскай галерэі Serpentine.

Менчук Макар Стральцоў даведаўся пра лёнданскую экспазыцыю выпадкова, але гэтая навіна натхніла яго на ідэю стварыць нешта падобнае ці нават больш маштабнае ў сталіцы Беларусі. Пра гэта карэспандэнт сайту www.studumka.com паведаміў гледачам і ўдзельнікам кампаніі “РСС-2: ЭКШН!”.

Паводле слоў Стральцова, лёнданскую выставу сьмецьця зладзіла “нейкая шалёная японка. Сярод экспанатаў выставы знайшоў сваё другое жыцьцё нават стары іржавы гноераскідальнік!”. Але на думку карэспандэнта, у Менску варта было б выстаўляць не гноераскідальнік: “Трэба нарабіць інсталяцый самых брутальных, загаджаных і засьмечаных месцаў: пад’езды, засіканыя сьценкі, плошчы пасьля калектыўнага прагляду футболу (пасьля матчу Славенія-Беларусь трактарамі тое сьмецьце зграбалі!), лясная палянка, закіданая банкамі ды плястыкавымі бутэлькамі і пакетамі”.

Карэспандэнт сайту прапануе назваць гэта ўсё Музэй бруду і актыўна прыцягваць да яго прагляду замежных турыстаў. Зрэшты, на думку Макара, “нашым людзям таксама не зашкодзіць часам зайсьці ды паглядзець на інсталяцыі, зробленыя пад узьдзеяньнем убачанага ў жыцьці. Раптам падзейнічае…”.