Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У блiжэйшыя днi, 8-9 красавiка, у заходнiх рэгiёнах Беларусi чакаюцца дажджы, але пры гэтым захаваецца вельмi цёплае для красавiка надвор’е з дзённай тэмпературай плюс 14-20 градусаў, у паўднёвых рэгiёнах — да 23 градусаў цяпла.

Аб гэтым паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Аднак 10 красавiка дажджы пройдуць амаль усюды, магчымы навальнiцы. Тэмпература паветра не перавысiць 8-13 градусаў, толькi ў Магiлёўскай i Гомельскай абласцях будзе вельмi цёпла — ад 17 да 22 градусаў вышэй нуля.

Паводле папярэднiх прагнозаў, у другой палове красавiка тэмпературны фон у Беларусi часцей за ўсё будзе знаходзiцца ў межах сярэднеклiматычных значэнняў. Аднак у трэцяй дэкадзе не выключана пахаладанне. Тэмпература паветра ў асобныя суткi ў начны час будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, а ўдзень не будзе перавышаць 3-8 градусаў цяпла. У такiя перыяды не выключаны нават мокры снег, адзначае спецыялiст.

Што датычыцца мая, то, паводле прагнозаў сiноптыкаў, сярэднямесячная тэмпература складзе 12-14 градусаў цяпла i не вельмi будзе адрознiвацца ад шматгадовай клiматычнай нормы. Колькасць ападкаў чакаецца ад 49 да 72 мiлiметраў. Гэта таксама блiзка да клiматычнай нормы. Пакуль гэта толькi папярэднiя прагнозы, i ў працэсе работы яны будуць удакладняцца, падкрэслiла Вольга Фядотава. У цэлым лета будзе цяплейшае, чым у мiнулым годзе: чэрвень i лiпень з недахопам вiльгацi, жнiвень — засушлiвы. Восень цёплая i сухая, толькі кастрычнiк халодны.