Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, тэмпература паветра ў пятнiцу-суботу ўначы будзе вагацца ад 2 да 10 градусаў, а ўдзень ад 15 да 20. Больш таго, амаль па ўсёй тэрыторыi Гомельскай i Брэсцкай абласцей сонейка прагрэе паветра ажно да 20-23 градусаў. З ранiцы 8 красавiка невялiкiя дажджы кароткачасовага характару будуць назiрацца менавiта ў заходнiм раёне краiны.

У нядзелю дажджы ахопяць усю тэрыторыю краiны. Тэмпература спадзе да 11-17 цяпла. Уначы 10 красавiка захаваецца камфортна цёплае надвор’е — 5-10 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ
0058648