Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Сёньня Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала выказаў думку, што 3 месяцы працы беларускіх судоў паводле новых кодэксаў паказалі ня толькі тое, што зроблены пэўны крок да гуманізацыі жыцьця грамадзтва. Выявіліся й нэгатыўныя зьявы, ад якіх магчыма пазбавіцца толькі праз чарговыя зьмены заканадаўства.

(Сукала: ) "Ужо відавочныя пэўныя хібы й недахопы, і я думаю, што ад іх трэба абавязкова пазбавіцца шляхам ўнясеньня зьменаў у гэтыя новыя кодэксы", — заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі Валянцін Сукала.

Валянцін Сукала назваў памылковым рашэньне "палаты прадстаўнікоў" пазбавіць судзьдзяў магчымасьці зьмяншаць мінімальнае пакараньне для непаўнагадовых.

(Сукала: ) "У выніку гэтага рашэньня "палаты прадстаўнікоў" непаўнагадовыя злачынцы аказаліся ў горшым стане, чым іхныя дарослыя "калегі". Мы лічым гэта негуманным і ўжо зьвярнуліся ў "палату прадстаўнікоў", каб там унесьлі зьмены ў кодэкс", — паведаміў Валянцін Сукала.

Старшыня Вярхоўнага суду распавёў і пра тое, што прысуды пасьля ўвядзеньня новых кодэксаў сталі больш гуманныя. Прыкладам, значна павялічылася колькасьць апраўдальных прысудаў. Іх вынесьлі ў 101-м выпадку за тры месяцы — столькі ж, колькі раней за год.

Пры гэтым у 32-х выпадках падтрымаць абвінавачаньні адмовіліся самі пракуроры, чаго раней увогуле не было. Гэта Валянцін Сукала зьвязвае з новым працэсуальным кодэксам, паводле якога цяпер працэсы адбываюцца ў выглядзе спаборніцтва паміж пракурорамі й абаронцамі.

Старшыня Вярхоўнага суду паведаміў, што ў няволі цяпер у Беларусі 44 000 чалавек. Але гэтая лічба, запэўніў Валянцін Сукала, паступова меншае ў выніку перагляду справаў і выкарыстаньня новых кодэксаў. Штомесяц ідзе зьмяншэньне на 1,5–2 000 чалавек.

Перагляд справаў і адпаведна тэрмінаў утрыманьня пад вартай не распаўсюджваецца аднак на вядомага вязьня менскай калёніі дэпутата Андрэя Клімава. Тут Валянцін Сукала зьняў адказнасць са свайго ведамства.

(Валянцін Сукала: ) "Што тычыцца дэпутата Клімава, то пакуль тое, у чым яго абвінавачваюць, як лічаць у папраўчай установе, не падпадае пад перагляд паводле новага кодэксу. А менавіта папраўчая ўстанова дасылае матэрыялы на перагляд у суд. Пакуль мы такіх матэрыялаў на Клімава ня маем. І на амністыю яму таксама разьлічваць не даводзіцца, бо амністыя ўжо скончаная".

Старшыня Вярхоўнага суду запэўніў журналістаў, што пакуль яму нічога невядома пра новую амністыю, на якую мог бы разьлічваць Андрэй Клімаў.



Алег Грузьдзіловіч, Менск