Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


З заўтрашняга дня кампанія “РСС-2: ЭКШН!” пачынае правядзенне акцый фіналістаў. Тым часам удзельнікі, якія не прайшлі ў фінал, вельмі актыўна ўзяліся за рэабілітацыю сваіх ідэй. Кожны з іх мае магчымасць ажыццявіць сваю акцыю, атрымаўшы прафесійную кансультацыю на www.studumka.com

Раздзел “Удзельнікі” на сайце кампаніі “РСС-2: ЭКШН!” штодзённа папаўняецца каментарамі Юліі Ляшкевіч да ўсіх акцый. Акрамя прафесійнай кансультацыі да сваёй ідэі, там можна ўбачыць усе праекты ўдзельнікаў. У тым ліку гэтак званыя “музычныя” акцыі, якія ў пятніцу пракаментуе Яўген Калмыкоў, кіраўнік творчага аб’яднання «Дзеці сонца» («Ляпис Трубецкой», «Саша и Сирожа», «Крамбамбуля» и т. д.).

“На самой справе у нашай краіне няма пляцовак, дзе можна музыкантам выступаць, — кажа Яўген. — Яны людзі творчыя, і не толькі грошы іх хвалююць. Яны хочуць дзяліцца сваёй творчасцю, а не проста зарабіць на гэтым бабло. Моладзь выходзіць у падземныя пераходы, але там дарыць людзям музыку чамусьці нельга. Не дзіва, што многія ўдзельнікі кампаніі “РСС-2” узнялі гэтую праблему”.

Абаненты кампаніі VELCOM могуць даведацца пра самыя апошнія навіны «РСС-2: ЭКШН!». Варта адаслаць SMS-запыт на нумар 511 — і вы даведаецеся: RSSNEWS — самыя апошнія навіны; RSSRULE — правілы ўдзелу; RSSIDEA — самыя цікавыя ідэі, прапанаваныя ўдзельнікамі кампаніі. Кошт аднаго SMS-паведамлення — 110 руб.

Арганізатары кампаніі «РСС-2: ЭКШН!»: РА «Францыск-група», кампания VELCOM, «Радио ВА», газета «Комсомольская правда в Белоруссии», Дзіцячы Фонд ААН (UNICEF), партал TUT.BY, «Первый музыкальный канал», інфармацыйна-забаўляльны партал www.333.by.
0058648